Роза Роза
| Роза Роза | |
| італ. Rosa Rosà | |
| Асабістыя зьвесткі | |
|---|---|
| Імя пры нараджэньні | Эдыт фон Гайнаў |
| Псэўданімы | Роза Роза |
| Нарадзілася | 18 лістапада 1884 Вена, Аўстр-Вугорская імпэрыя |
| Памерла | 1978 Рым, Італія |
| Пахаваная | Рым |
| Літаратурная дзейнасьць | |
| Род дзейнасьці | Пісьменьніца, скульптарка, мастачка |
| Гады творчасьці | 1916-1978 |
| Кірунак | Футурызм |
| Мова | Італійская |
| Дэбют | 1916 |
| Значныя творы | Жанчына з трыма душамі, 1919 |
Роза Роза (па-італійску: Rosa Rosà, псэўданім Эдыт Арнальдзі ці Эдыт фон Гайнаў; 18 лістапада 1884, Вена, Аўстра-Вугорская імпэрыя – 1978, Рым, Італія) — італійская пісьменьніца-футурыстка, мастачка-ілюстратарка, скульптарка аўстрыйскага паходжаньня[1].
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Эдыт фон Гайнаў нарадзілася 18 лістапада 1884 году ў Вене. Паходзіла з арыстакратычнай аўстрыйскай сям'і. Два гады вучылася ў Венскай школе мастацтваў. У 1907 годзе яна пазнаёмілася з італійскім журналістам Ульрыка Арнальдзі, а ў наступным годзе пара ажанілася і пасялілася ў Рыме, Італія. У пэрыяд з 1909 па 1915 год у іх нарадзілася чацьвёра дзяцей[2].
Падчас Першай сусьветнай вайны, калі ейны муж быў мабілізаваны на аўстрыйскі фронт, Эдыт пазнаёмілася з Філіпа Тамаза Марынэці і ўступіла ў шэрагі футурыстаў, зьмяніўшы імя на Роза Роза (такі псэўданім яна абрала ў гонар аднайменнага места, які знаходзіўся пад уладай Аўстрыі, а затым Італіі, што сьведчыць аб ейнай падвойнай асобе)[3].
Разам зь іншымі пісьменьнікамі яна пачала публікаваць свае творы на старонках часопіса «Футурыстычная Італія» (італ.: L'Italia Futurista ), дзе ў пэрыяд з 1916 па 1918 год зьявіліся некалькі ейных артыкулаў і два апавяданьні — «Раман самнамбулы» (італ.: Romanticismo sonnambulo) і «Множнасьць» (італ.: Moltitudine)[4].
У 1918 годзе сьвет убачыў фэмінісцкі фантастычны кароткі раман пісьменьніцы пад назвай «Жанчына з трыма душамі» (італ. La donna con tre anime), а ў 1919 годзе выйшла кніга «Ніхто, акрамя цябе» (італ. Non c'è che te!)[5].
У 1917 годзе яна пачала маляваць ілюстрацыі да кнігаў сваіх калегаў-футурыстаў. У 1919 годзе яна прымала ўдзел у Вялікай нацыянальнай футурыстычнай выставе (італ.: Grande Esposizione Nazionale Futurista ), а ў 1921 годзе — у Бэрлінскай міжнароднай выставе[6].
Яна намалявала сорак каляровых ілюстрацыяў да выданьня «Тысячы і адной ночы» 1922 году, а пазьней — да зборніка пэрсыдзкіх казак «Кніга папугі». Прычым, акрамя літаратуры і жывапісу, Роза займалася таксама скульптурай і ганчарствам[7].
У канцы жыцьця пісьменьніца апублікавала два раманы пра Міжземнамор'е: «Міжземнаморская вечнасьць» (італ.: Eterno mediterraneo ; 1964) і «Фэномэн Бізантыі» (італ.: Il fenomeno Bisanzio; 1970). Аднак яшчэ два раманы — «Дом шчасьця» (італ.: La casa della felicità ) і «Уцёкі зь лябірынту» (італ.: Fuga dal labirinto), а таксама аўтабіяграфію «Дунай сівы» (італ.: Il Danubio è grigio ) яна так і ня скончыла[8].
Творы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]• Multitudine, 1917.
• Romanticismo sonnambulo, 1917.
• Conflagrazione geometrica, 1917.
• Ricevimento-thé, Signore-nessun uomo, 1917.
• Le donne del posdomani, 1917.
• Una Donna con tre anime, 1918.
• Non c'è che te! Una donna con tre anime e altre novelle, 1919.
• Eterno mediterraneo, 1964.
• Il fenomeno Bisanzio, 1970.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ^ Lucia Re, Rosa Rosà's "A Woman with Three Souls" in English Translation, in California Italian Studies, vol. 2, n. 1, 2011.
- ^ Barbara Ricci, Fuori norma. Scrittrici italiane del Novecento: Vittoria Aganoor, Paola Drigo, Rosa Rosà, Lina Pietravalle., Critica n.11, ISBN 978-88-86780-46-9
- ^ Rosa Rosà (1884-1978), Kunsthistorischen Institutes in Florenz, http://futurismus.khi.fi.it/index.php?id=113&L=1
- ^ Barbara Ricci, Fuori norma. Scrittrici italiane del Novecento: Vittoria Aganoor, Paola Drigo, Rosa Rosà, Lina Pietravalle., Critica n.11, ISBN 978-88-86780-46-9
- ^ Lucia Re, Rosa Rosà's "A Woman with Three Souls" in English Translation, in California Italian Studies, vol. 2, n. 1, 2011.
- ^ Simona Cigliana, «Rosà Rosa (Edith von Haynau) - 150 anni dell'Unità d'Italia», La Stampa, https://www.150anni.it/webi/stampa.php?wid=2096&stampa=1
- ^ Simona Cigliana, «Rosà Rosa (Edith von Haynau) - 150 anni dell'Unità d'Italia», La Stampa, https://www.150anni.it/webi/stampa.php?wid=2096&stampa=1
- ^ Simona Cigliana, «Rosà Rosa (Edith von Haynau) - 150 anni dell'Unità d'Italia», La Stampa, https://www.150anni.it/webi/stampa.php?wid=2096&stampa=1
- ^ Rinaldina Russell, «Italian Women Writers», Google Books, 1994, ISBN 0313283478.