Родзіна Масква
| Родзіна | |
| Поўная назва | па-расейску: Футбольный клуб Родина |
|---|---|
| Заснаваны | 2015 |
| Горад | Масква, Расея |
| Стадыён | Арэна-Хімкі Умяшчальнасьць: 14 950 |
| Кіраўнік | Сяргей Ламакін[d] |
| Чэмпіянат | Прэм’ер-ліга |
| · 2025—2026 | Першая ліга, 1 месца (падвышэньне) |
| fcrodina.com (рас.) | |
«Ро́дзіна» (па-расейску: Родина) — расейскі футбольны клюб з гораду Масквы. Клюб быў сфармаваны на базе дзіцячай акадэміі.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Акадэмія пад назовам «Родзіна» была створаная ў выніку супрацы з прыватнай футбольнай сэкцыяй «Школа мяча». У 2015 годзе паўстаў футбольны клюб з дарослай камандай, якая ў 2016 годзе дэбютавала ў першынстве Расеі сярод АФК. Па заканчэньні дэбютнага сэзону было пастаноўлена сканцэнтравацца менавіта на разьвіцьці акадэміі. Толькі ў 2019 годзе зноў кіраўніцтва клюбу заявіла каманду ў футбольную сыстэму Расеі[1]. У 2021 годзе каманда брала ўдзел у таварыскім турніры на Кіпры[2].
У сэзоне 2021—2022 гадоў «Родзіна» перамагла ў сваёй групе другога дывізіёну ФНЛ і ўпершыню ў гісторыі прабілася ў Першую лігу. У наступным годзе маскавіцкая каманда фінішавала на 5-м радку і атрымала права выступіць у пераходных матчах за выхад у Прэм’ер-лігу, дзе саступіла ніжагародзкаму клюбу «Пары». Пры гэтым у першым матчы двубою сталічная дружына зазнала паразу на сваім полі зь лікам 0:3, а ў матчы у адказ сьвяткавала перамогу зь лікам 2:0, якой не хапіла дзеля ўзьняцьця да эліты. У сэзоне 2025—2026 гадоў «Родзіна» ўпершыню ў гісторыі прасунулася ў Прэм’ер-лігу[3].
Склад
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Актуальны на 20 верасьня 2026 году
|
|
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ ФК Родина. fcrodina.com. Архіўная копія ад 21.06.2022 г.
- ↑ "Riga" takes third place in Korantina Homes Cup 2021. Riga Football Club.
- ↑ Гордеев, Николай (08.05.2026) «Родина» впервые в истории клуба вышла в РПЛ. Чемпионат.