Перайсьці да зьместу

Роб Етэн

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Роб Етэн
па-нідэрляндзку: Rob Jetten
з 23 лютага 2026
Папярэднік Дык Схооф
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся25 сакавіка 1987(1987-03-25)[1] (39 гадоў)
Партыя
Адукацыя
Узнагароды
Officer of the Order of Orange-Nassau Вялікі крыж ордэна Цывільных заслугаў
Подпіс Выява аўтографу

Роб Етэн (па-нідэрляндзку: Rob Jetten; нар. 25 сакавіка 1987 году) — нідэрляндзкі палітык, які займае пасаду прэм’ер-міністра краіны зь лютага 2026 году. У жніўні 2023 году быў абраны на пасаду лідэра партыі Дэмакраты 66. Таксама займаў пасаду міністра па пытаньнях клімату і энэргетыкі ў чацьвертым кабінэце міністра Рутэ з 2022 па 2024 гады, а ў 2024 годзе быў першым намесьнікам прэм’ер-міністра Нідэрляндаў.

Пачатак кар’еры

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Етэн пачаў сваю палітычную кар’еру як дарадца па палітыцы парлямэнцкай групы Дэмакратаў 66 (Д66) у Сэнаце Генэральных Штатаў, а таксама быў старшынём моладзевага крыла дэмакратаў. Акрамя таго, паміж 2010 і 2017 гадамі ён быў сябрам гарадзкой рады Нэймэгену. На парлямэнцкіх выбарах 2017 году ён быў абраны ў Палату прадстаўнікоў. Етэн стаў партыйным сьпікерам па пытаньнях клімату, энэргіі і газу, чыгункі, дэмакратычнага абнаўленьня і эканамічных справаў[5]. 9 кастрычніка 2018 году Етэн быў абраны новым парлямэнцкім лідэрам Д66 у Палаце прадстаўнікоў, зьмяніўшы Аляксандра Пэхтальда[6]. Такім чынам, у веку 31 году Етэн стаў наймаладзейшым парлямэнцкім лідэрам партыі ў гісторыі. Па абраньні Етэн сутыкнуўся з крытыкай у нідэрляндзкіх мэдыях з прычыны ягонага адносна маладога ўзросту[7].

Етэн з прэзыдэнткай Эўрапейскага парлямэнту Рабэртай Мэцолай у 2023 годзе.

У чэрвені 2020 году Етэн абвесьціў, што ня будзе балятавацца на пасаду партыйнага лідэра, назваўшы Сыгрыд Кааг найлепшым кандыдатам[8]. У студзені 2022 году ўвайшоў у чацьверты кабінэт Рутэ, дзе стаў міністрам па пытаньнях клімату і энэргічнай палітыкі. Пад яго кіраўніцтвам нідэрляндзкі ўрад абвесьціў у 2022 годзе пляны інвэставаць 750 мільёнаў эўра да 2031 году ў газавы апэратар Gasunie, каб той распрацаваў нацыянальную сетку транспартаваньня вадароду[9].

Партыйны лідэр

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

14 ліпеня 2023 году Етэн абвесьціў аб вылучэньні на пасаду наступнага лідэра Д66[10]. Ён зьмяніў Кааг на гэтай пасадзе пасьля таго, як тая абвесьціла, што ня будзе ісьці з Д66 на парлямэнцкія выбары 2023 году з прычыны «нянавісьці, запалохваньня і пагрозаў», якія яна і ейная сям’я зазналі надоечы[11]. Етэн вярнуўся ў Палату прадстаўнікоў як парлямэнцкі лідэр пасьля выбараў, дзе партыя атрымала толькі 9 месцаў[12]. Падчас расейскага ўварваньня ва Ўкраіну выступаў за павелічэньне краінай выдаткаў на абарону з 2% да 3% ВУП, лічачы, што Эўропа больш ня можа разьлічваць на ЗША ў пытаньнях бясьпекі пасьля другой інаўгурацыі прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа ў 2025 годзе[13]. На парлямэнцкіх выбарах 2025 году Дэмакраты 66 Етэна і права-папулісцкая Партыя свабоды сталі найбуйнейшымі партыямі ў парлямэнце, кожная зь якіх атрымалі 26 месцаў у Палаце прадстаўнікоў. У наступным фармаваньні кабінэту Д66 пагадзілася сфармаваць кабінэт меншасьці разам з Народнай партыяй за свабоду і дэмакратыю і Хрысьціянска-дэмакратычным заклікам[14].

Пасада прэм’ер-міністра

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

3 лютага 2026 году Етэн быў прызначаны фарматарам дзеля фармаваньня ўраду. Кабінэт меншасьці Етэна быў інаўгураны 23 лютага 2026 году, што зрабіла Етэна наймаладзейшым палітыкам, прызначаным на пасаду прэм’ер-міністра Нідэрляндаў[15][16]. Урад Етэна абвесьціў скарачэньні сацыяльных выдаткаў, асабліва ў сфэры аховы здароўя, зьмяншэньне працягласьці дапамогі па беспрацоўі з 24 да 12 месяцаў і зьменшыў выплаты для людзей, якія ня здольныя працаваць. Прэм’ер-міністар таксама паабяцаў будаўніцтва новых гарадоў дзеля разьвязаньня жыльлёвага крызісу, а таксама будаўніцтва ядзерных электрастанцыяў[17][18].

  1. 1 2 https://www.tweedekamer.nl/kamerleden_en_commissies/alle_kamerleden/jetten-raa-d66
  2. ↑ https://www.kiesraad.nl/binaries/kiesraad/documenten/rapporten/2017/2/definitieve-kandidatenlijsten-tk-2017/definitieve-kandidatenlijsten-tk2017-kieskring-s-gravenhage/osv3-9_Definitieve+kandidatenlijsten_TK2017_sGravenhage.pdf
  3. ↑ Onherroepelijk vastgestelde kandidatenlijsten TK 2021 (нід.) — Kiesraad, 2021.
  4. ↑ Proces-verbaal over geldigheid en nummering kandidatenlijsten (нід.) — Kiesraad, 2025. — 575 с.
  5. ↑ Meet Rob Jetten, who is likely to become the youngest PM of the Netherlands. The Indian Express (23.02.2026). Архіўная копія ад 14.11.2025 г.
  6. ↑ Rob Jetten nieuwe fractievoorzitter D66 // NOS Архіўная копія ад 09.04.2023 г.
  7. ↑ Waarom D66'er Rob Jetten zoveel weerstand oproept // Adformatie.nl Архіўная копія ад 08.03.2026 г.
  8. ↑ Rob Jetten gaat niet voor lijsttrekkerschap D66: 'Kaag is betere kandidaat' // RTL, 23.06.2020 г.
  9. ↑ Dutch government to invest 750 mln euros to develop hydrogen network. Reuters. Архіўная копія ад 17.09.2023 г.
  10. ↑ Rob Jetten stelt zich kandidaat als nieuwe lijsttrekker van D66. Algemeen Dagblad (14.07.2023). Архіўная копія ад 15.11.2025 г.
  11. ↑ Dutch finance minister quits after 'hate and threats'. Daily Sun (14.07.2023).
  12. ↑ Verdeling van portefeuilles Tweede Kamerfractie. Democrats 66. Архіўная копія ад 13.07.2024 г.
  13. ↑ Righton, Natalie. D66 twijfelt aan toewijding Trump en wil 10 miljard euro per jaar extra in defensie steken // 18.01.2025 г. Архіўная копія ад 24.11.2025 г.
  14. ↑ D66, CDA en VVD kiezen voor minderheidskabinet, uitzonderlijk in Nederland // NOS, 09.01.2026 г. Архіўная копія ад 05.02.2026 г.
  15. ↑ Rob Jetten becomes Netherlands' youngest ever prime minister. www.bbc.com (23.02.2026).
  16. ↑ Nieuwe kabinet officieel op 23 februari op bordes koning // NOS, 23.02.2026 г. Архіўная копія ад 23.02.2026 г.
  17. ↑ Pascoe, Robin (30.01.2026) Next Dutch gov't will be a "cabinet of collaboration": Jetten. DutchNews.nl.
  18. ↑ New Dutch PM Jetten faces uphill task as minority government installed. Reuters.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]