Перайсьці да зьместу

Робэрт Галоб

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Робэрт Галоб
па-славенску: Robert Golob
з 25 траўня 2022
Папярэднік Янэз Янша
13 траўня 2022 — 25 траўня 2022
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся23 студзеня 1967(1967-01-23)[1] (58 гадоў)
Партыя
Адукацыя
Подпіс Выява аўтографу

Ро́бэрт Гало́б[2] (славен. Robert Golob; нар. 1967, Шэмпэтэр-пры-Горыцы, цяпер Славенія) — славенскі бізнэсовец і палітык, які займае пасаду прэм’ер-міністра Славеніі.

Ёсьць лідэрам Руху Свабоды з 2022 году[3]. У пэрыяд з траўня 1999 па чэрвень 2000 гады Голаб быў дзяржаўным сакратаром Міністэрства эканамічных справаў ва ўрадзе прэм’ер-міністра Янэза Дрноўшка з партыі Лібэральнай дэмакратыі Славеніі. У 2002 годзе быў абраны ў гарадзкую раду Нова-Горыцы, дзе быў дэпутатам ажно да 2022 году[4].

  1. ^ а б Robert Golob // CONOR.SI
  2. ^ Франц Ланг. Як вымаўляць Робэрт Галоб (слушна) // Відэахостынг «Ютуб», 4 траўня 2024 г. Праверана 27 чэрвеня 2025 г.
  3. ^ «Robert Golob elected prime minister». Slovenian Press Agency.
  4. ^ «Ekipa»(недаступная спасылка). Lista Roberta Goloba.