Робэрт Габэк
| Робэрт Габэк | |
| па-нямецку: Robert Habeck | |
| | |
|---|---|
| 25 сакавіка 2025 — 31 жніўня 2025 | |
| Наступнік | Mayra Vriesema[d] |
| 26 кастрычніка 2021 — 25 сакавіка 2025 | |
| 8 сьнежня 2021 — 6 траўня 2025 | |
| Папярэднік | Оляф Шольц |
| 8 сьнежня 2021 — 6 траўня 2025 | |
| Папярэднік | Петэр Альтмаер[d] |
| Асабістыя зьвесткі | |
| Нарадзіўся | 2 верасьня 1969[1][2][3][…] (56 гадоў) |
| Партыя | |
| Адукацыя | |
| Сужэнец | Andrea Paluch[d][4][3] |
| Узнагароды | |
| Подпіс | |
| Сайт | robert-habeck.de (ням.) |
Робэрт Габэк (па-нямецку: Robert Habeck, нар. 2 верасьня 1969, м. Любэк, Заходняя Нямеччына) — нямецкі палітык, сустаршыня партыі Зьвяз 90/Зялёныя (2018—2022). Віцэ-канцлер, міністар эканомікі і праблем клімату з 2021 году.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Нарадзіўся 2 верасьня 1969 года ў месьце Любэк, правёў дзяцінства ў Гайкендорфе на беразе Кільскае затокі, дзе яго бацькі, Герман і Гільдэгарда Габэк валодалі аптэкай. У 1989 годзе скончыў у Гайкендорфе школу імя Гайнрыха Гайнэ, затым прайшоў альтэрнатыўную грамадзянскую службу і вывучаў германістыку, філялёгію і філязофію ў Фрайбурскім, Раскільскім і Гамбурскім унівэрсытэтах, атрымаўшы ў 1996 годзе ступень магістра, а ў 2000 годзе філязофіі на тэму «Прырода літаратуры». Разам з сваёй жонкай Андрэа Палюх (яны пазнаёміліся ў студэнцкія гады) займаўся перакладамі, пісаў кнігі і працаваў у выдавецкай сфэры.