Перайсьці да зьместу

Раўчак (Менская вобласьць)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Раўчак (Пухавіцкі раён)»)
Раўчак, трансьліт. Raŭčak
Населены пункт
Краіна Беларусь
Вобласьць Менская
Раён Пухавіцкі
Сельсавет Пухавіцкі
Часавы пас
Каардынаты 53°29′09″ пн. ш. 28°14′38″ з. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць 22 чал. (2009)
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код +375 1713
Нумарны знак 5
Раўчак на мапе Беларусі ±
Раўчак
Раўчак
Раўчак
Раўчак
Раўчак
Раўчак

Раўча́к[1] — вёска ў Пухавіцкім раёне Менскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Пухавіцкага сельсавету.

Знаходзіцца за 6 км на паўночны захад ад Мар’інай Горкі, 6 км ад чыгуначнай станцыі Пухавічы лініі Менск-Асіповічы.

У пачатку ХХ ст. у Пухавіцкай воласьці Ігуменскага павету Менскай губэрні.

У Першую сусьветную вайну ў лютым — сьнежні 1918 году была пад акупацыяй войскаў кайзэраўскай Нямеччыне.

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І з’езду КП(б) Беларусі вёска ўвайшла ў склад БССР.

У жніўні 1919 — ліпені 1920 вёска знаходзілася пад польскай уладай.

З чэрвеня 1941 году да 4 ліпеня 1944 году вёска была пад нямецкай акупацыяй.

  • пачатак XX ст. — 8 двароў, 55 жыхары
  • 1917 год — 8 двароў, 54 жыхароў
  • 2002 год — 12 двароў, 22 жыхары
  • 2009 год — 22 чалавекі[2]
  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu)
  2. Вынікі перапісу 2009 году ў Беларусі