Брычанскі раён

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Раён Брычэнь»)
Брычанскі раён
Агульныя зьвесткі
Краіна
Статус раён[d]
Адміністрацыйны цэнтар Брычэнь
Дата ўтварэньня 2002
Насельніцтва
Плошча
  • 741 км²
Вышыня па-над узр. м.
 · сярэдняя вышыня

 260 ± 1 м
Месцазнаходжаньне
Мэдыя-зьвесткі
Код ISO 3166-2 MD-BR
Код аўтам. нумароў BR
Афіцыйны сайт
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Брычанскі раён (па-малдаўску: Raionul Briceni) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка Рэспублікі Малдова з цэнтрам у мястэчку Брычаны.

Геаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Раён Басарабяска знаходзіцца напаўночным-захадзе Малдовы. Мяжуе з раёнамі Эдынэц і Окніца, а таксама з Румыніяй на захадзе і Ўкраінай поўначы. У Брычанскім раёне, каля вёскі Крыва знаходзіцца самая заходняя кропка Малдовы.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нацыянальны склад 2004[2]
малдаване - 55123 чал.
  
70.65%
украінцы - 19939 чал.
  
25.55%
расейцы - 2061 чал.
  
2.64%
румыны - 314 чал.
  
0.40%
цыганы - 187 чал.
  
0.24%
іншыя - 403 чал.
  
0.52%
агулам - 78027 чал.
  
100.0%
2003 год 2004 год[3] 2005 год 2006 год
Брычаны 9 550 8 765 8 700
Ліпканы 6 150 5 465 5 500
вёскі 62 550 63 797 63 600 63 100
Агулам: 78 250 78 027 77 800 77 300

Славутасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

«Ціхі вечар ў Ліпкані», паштоўка пачатку 1900-х гадоў

Каля вёскі Крыва знаходзіцца пячора «Папялушка» (ro:Peştera Emil Racoviţă). Пячору знайшлі ў сакавіку 1977 году чэрнавіцкія спэлеолягі пад кіраўніцтвам У. П. Коржыка; уваход знаходзіцца на тэрыторыі Крыўскага гіпсавага кар’еру, пячора знаходзіцца пад зямлёй Малдовы і Ўкраіны; пячора ў гіпсу, лябірынтавага тыпу; атмасфэра загазаваная СО2, у некаторых месцах да 2—4 %; маецца некалькі дзясяткаў азёраў, калодзежаў — глыбінёю 12—15 м ; выбітныя «гліняныя» сталактыты, чорныя і чырвоныя розных адценьняў гліны; вялікія аб’ёмы галерэяў і заляў . Даўжыня пячоры — 90 200 м. Тэмпэратура паветра 8—10 °C. дасьледавалася Чарнавіцкім спэлеоклюбам «Трагладзіт», а пазьнеЙ, З 1984 год і кішынёўскім спэлеоклюбам «Абіс».

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]