Рашка (дзяржава)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вялікажупанская Сэрбія
Великожупанска Србија

 
Дукля|
 
Княства Сэрбія|
1091—1217 Каралеўства Сэрбія|
Герб Вялікажупанскай Сэрбіі
Герб
Месцазнаходжаньне Вялікажупанскай Сэрбіі

Эўропа ў 1135 року

Афіцыйная мова сэрбская (старасэрбская)
Сталіца Рас
Ніш
Форма кіраваньня манархія


Вялікажупанская Сэрбія (па-сэрбску: Великожупанска Србија), або Рашка (па-сэрбску: Рашка) — сярэднявечная сэрбская дзяржава, якая існавала ў другой палове XI стагодзьдзя да 1217 року, пасьля чаго была пераўтвораная ў каралеўства. Вялікая жупанія сьпярша паўстала ў гістарычным рэгіёне Рашкі (па-сэрбску: Рашка; па-лацінску: Rascia) і ў XII стагодзьдзя пашырылася на суседнія землі, якія займалі тэрыторыі сучасных Чарнагорыі, Герцагавіны і паўднёвай Далмацыі. Заснавальнікам і першым вялікім жупанам быў Вукан I, якога кароль Канстанцін Бодзін паставіў валадарыць у Рашцы. У часе бізантыйска-сэрбскіх войнаў(d) (к. 1090) Вукан абвясьціў сябе валадаром сэрбскіх земляў, стаўшыся заснавальнікам дынастыі іхніх вялікіх жупанаў. Дыпляматычныя захады дапамаглі нашчадкам Вукана I да 1180 захоўваць самастойнасьць у межах Вугорскага каралеўства, адначасна прызнаючы вярхоўную ўладу Бізантыі. Вялікі жупан Стэфан Нэманя (1166—1196) здабыў поўную незалежнасьць і аб’яднаў амаль усе сэрбскія землі. Ягоны сын, вялікі жупан Стэфан, у 1217 стаў каралём першым Сэрбіі, а ягоны малодшы сын — Сава — першым сэрбскім архіяпіскапам (1219).

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]