Рафах (Эгіпет)
| Рафах | |
| Краіна: | Эгіпет |
| Насельніцтва: |
|
| Геаграфічныя каардынаты: | 31°11′0″ пн. ш. 34°14′0″ у. д. / 31.18333° пн. ш. 34.23333° у. д.Каардынаты: 31°11′0″ пн. ш. 34°14′0″ у. д. / 31.18333° пн. ш. 34.23333° у. д. |
Рафах на мапе Эгіпту Рафах | |
Ра́фах (па-арабску:
رفح , [ˈɾɑfɑħ]) — места ў Паўночным Сынаі Эгіпту, адзіны пагранічны пераход на мяжы з Газай.
Мінуўшчына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пасьля выхаду Ізраілю з Сынаю ў 1982 року места падзялілі калючым дротам на газаўскую і эгіпецкую часткі, а каб стварыць буфэрную зону, разбурылі цэнтар.
У 2014 року эгіпецкія ўлады вырашылі цалкам зьнесьці Рафах, адсяліўшы жыхароў. У 2015 пачалося капаньне каналу на мяжы з Газай. Арганізацыя Human Rights Watch назвала зьнішчэньне будынкаў і масавае перасяленьне ваенным злачынствам[1].
Клімат
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Звыклы для міжземнаморскіх местаў паўночнага ўзьбярэжжа Эгіпту клімат характэрны гарачым сухім летам і лёгкай дажджыстай зімой. Улетку звыклая дзённая тэмпэратура 30 °C, дзякуючы ўплыву мора рэдка перавышае 35 °C. Узімку тэмпэратура рэдка бывае меншай за 6 °C. Магчымы рэдкі сьнег, але часьцей мокры сьнег, град ці дажджы.
Эканоміка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Міжземнаморскі клімат Рафы спрыяльны для вырошчваньня садавіны і сельскагаспадарчых культураў, такіх як пэрсікі, аліўкі, яблыкі, цытрусавыя, фінікі, вінаград, гародніна, трускаўкі і перац.
Асноўнай крыніцай даходаў для бэдуінскіх плямёнаў стала кантрабанда зброі, ежы ды іншых тавараў па тунэлях у Газу.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Egypt: Massive Sinai Demolitions Likely War Crimes (анг.). Human Rights Watch (17 сакавіка 2021). Праверана 2 лютага 2025 г.