Ратыёфарм Ульм
Выгляд
| Ратыёфарм | |
| Заснаваны | 2001 |
|---|---|
| Месцазнаходжаньне | Ульм, Нямеччына |
| Арэна | Ратыёфарм-Арэна Зьмяшчальнасьць: 6000 |
| Чэмпіянат | Бундэсьліга |
| Форма | |
| Клюбныя колеры | |
|
| |
| Спасылкі | |
| Афіцыйная бачына | |
«Ратыёфарм» (па-нямецку: Ratiopharm) — нямецкі баскетбольны клюб з Ульму. Клюб мае дзьве каманды, адную прафэсійную дружыну, якая спаборнічае ў Бундэсьлізе, то бок галоўнай нямецкай прафэсійнай лізе, і адну моладзевую каманду, якая бярэ ўдзел у моладзевай лізе. Хатняй арэнай каманды ёсьць Ратыёфарм-Арэна, якая здольная зьмясьціць блізу 6 тысяч гледачоў. Талісманам каманды ўважаецца трус зь мянушкай «Вясёлы», чымсьці падобны на Багса Бані. Галоўным спонсарам каманды ёсьць фармацэўтычная кампанія Ратыёфарм, а клюбнымі колерамі ўважаюцца аранжавы, белы і чорны. У 2023 годзе ульмскі клюб упершыню стаў чэмпіёнам краіны[1].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ «Istorinis žygis: „Ratiopharm“ — Vokietijos čempionai». Basketnews.lt.
