Перайсьці да зьместу

Расмус Гёйлюн

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Расмус Гёйлюн
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 4 лютага 2003(2003-02-04)[1] (23 гады)
Рост 191 см
Пазыцыя нападнік
Клюбная інфармацыя
Клюб Напалі
Нумар 19
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2020—2022 Капэнгаген 19 (0)
2022 Штурм Грац 18 (9)
2022—2023 Аталянта 32 (9)
2023—2026 Манчэстэр Юнайтэд 62 (14)
2025—2026 Напалі 33 (12)
2026—4 Напалі
Зборныя
2022—4 Данія 34 (13)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
3 чэрвеня 2026.

Ра́смус Гё́йлюн (па-дацку: Rasmus Højlund; нар. 4 лютага 2003 году) — дацкі футбаліст, нападнік італьянскага клюбу «Напалі» (у арэндзе з «Манчэстэр Юнайтэд») і нацыянальнай зборнай Даніі.

Ён дэбютаваў у прафэсійным футболе 25 кастрычніка 2020 году, баронячы колеры «Капэнгагену» ў веку 17 гадоў[2]. 29 ліпеня 2021 году матчы супраць жодзінскага «Тарпэда»-БелАЗ адзначыўся дублем у матчы Лізе канфэрэнцыяў. У студзені 2022 году нападнік далучыўся да аўстрыйскага клюбу «Штурм» за 1,8 мільёнаў эўра[3]. У 21 матчы ўсіх спаборніцтваў канца 2021—2022 гадоў і пачатку 2022—2023 гадоў правёў 12 галоў[4]. 27 жніўня 2022 году Гёйлюн склаў кантракт з клюбам Сэрыі А «Аталянтай» на суму 17 мільёнаў эўра[4][3]. Першым голам адзначыўся 5 верасьня ў выязным матчы супраць «Монцы», дзкуючы чаму бэргамаскі здабылі перамогу зь лікам 2:0[5]. У пачатку сэзону выходзіў на замену, але здолеў выцесьніць з складу Дувана Сапату, стаўшы асноўным форвардам каманды. У студзені 2023 году ў чатырох матчах запар чатыры разы пацэліў у брамы супернікаў[6][7].

29 ліпеня гулец далучыўся да ангельскага «Манчэстэр Юнайтэд» за 64 мільёны фунтаў ды 8 мільёнаў фунтаў у дадатак праз бонусы. Гулец пагадзіўся на пяцігадовы кантракт з магчымасьцю падаўжэньня яшчэ на адзін год[8]. Датчанін няблага згуляў першы сэзон. 20 верасьня ён правёў свой першы гол за клюб у выязным матчы супраць «Баварыі» (4:3) у першым матчы Лігі чэмпіёнаў 2023—2024 гадоў[9]. 18 лютага футбаліст улучыў абодва галы «Юнайтэд» у пераможным матчы супраць «Лутан Таўн» (2:1), першы зь якіх быў праведзены ўсяго праз 37 сэкундаў пасьля пачатку матчу. Гэта зрабіла Гёйлюна наймаладзейшым гульцом, які адзначыўся ў шасьці запар матчах Прэм’ер-лігі[10]. Пасьля сваіх выступаў у лютым нападнік атрымаў узнагароду найлепшага гульца месяца лігі, стаўшы першым датчанінам у гісторыі Прэм’ер-лігі з такім уганараваньнем[11]. Пацэліўшы два мячы ў двух апошніх матчах супраць «Ньюкасл Юнайтэд» і «Брайтан энд Гоўв Альбіёну», Гёйлюн завяршыў дэбютны сезон у Манчэстэры зь дзесяцьцю галамі ў Прэм’ер-лізе. Ён таксама правёў пяць галоў у шасьці матчах Лігі чэмпіёнаў, а таксама адзін гол у Кубку Ангельшчыны[12]. Цягам наступанага сэзону Гёйлюн быў моцна крытыкаваны з боку экспэртаў і заўзятараў за свае слабыя выступы. Ён правёў сэрыю з 16 матчаў Прэм’ер-лігі без галоў.

У выніку 1 верасьня 2025 году паводле пагадненьня арэнды прыяднаўся да «Напалі». 13 верасьня адзначыўся першым голам у дэбютным матчы лігі супраць «Фіярэнтыны»[13].

У верасьні 2022 году Гёйлюн згуляў першыя матчы ў складзе зборнай Даніі супраць зборных Харватыі і Францыі ў Лізе нацыяў[14]. 23 сакавіка 2023 году ўпершыню выйшаў у стартавым складзе зборнай, зрабіўшы хет-трык у пераможным матчы зь лікам 3:1 супраць зборнай Фінляндыі падчас адборачнага матчу чэмпіянату Эўропы 2024 году[15]. Кваліфікацыйны этап скончыў як найлепшы бамбардзір зборнай, маючы на сваім рахунку сем галоў[16].

«Капэнгаген»:

«Чэлсі»:

«Напалі»:

  1. Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. DEBUTANTEN HØJLUND: DET ER HELT SURREALISTISK – MEN JEG SKAL HJEM OG I SKOLE! // 26.10.2020 г. Архіўная копія ад 23.06.2023 г.
  3. 1 2 Campanale, Susy. Official: Atalanta break bank for 'new Haaland' Hojlund // Football Italia, 27.08.2022 г. Архіўная копія ад 26.03.2023 г.
  4. 1 2 WELCOME, HØJLUND!. Atalanta (27.08.2022). Архіўная копія ад 24.04.2023 г.
  5. Bettoni, Lorenzo. Monza 0–2 Atalanta, Gasp new Serie A leader // Football Italia, 05.09.2022 г. Архіўная копія ад 06.09.2022 г.
  6. Atalanta : Rasmus Højlund, la nouvelle pépite danoise qui a fait oublier Duván Zapata. Foot Mercato : Info Transferts Football (22.01.2023). Архіўная копія ад 15.06.2023 г.
  7. Lookman crowned January's POTM!. Atalanta (09.02.2023). Архіўная копія ад 17.02.2023 г.
  8. Man Utd agree £72m deal to sign Atalanta's Hojlund // BBC Sport Архіўная копія ад 07.08.2023 г.
  9. Manchester United find hope in Højlund despite Kane's dominant display. The Guardian (20.09.2023). Архіўная копія ад 20.09.2023 г.
  10. Hojlund makes Premier League history as Man Utd hold off Luton // France 24, 18.02.2024 г. Архіўная копія ад 25.02.2024 г.
  11. Hojlund makes history as EA SPORTS Player of the Month. Premier League (08.03.2024). Архіўная копія ад 13.04.2024 г.
  12. Rasmus Højlund on track to achieve top scorer status in his first season at Man Utd. Manchester United (20.05.2024).
  13. Napoli stroll to 3-1 win at Fiorentina, Hojlund scores on debut
  14. Rasmus Højlund: A Remarkable Start to His Denmark Career // 18.10.2023 г.
  15. Hojlund the hat-trick hero as Denmark beat Finland 3–1. Reuters (23.03.2023).
  16. EURO 2024 qualifying top scorers: Romelu Lukaku races clear of competition. UEFA (20.11.2023).

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]