Перайсьці да зьместу

Канстантынопальска-маскоўская схізма (2018)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Раскол у праваслаўі (2018)»)
Кірыла Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Расеі

Канстантыно́пальска-маско́ўская схі́зма — прыпыненьне саслужэньня сьвятароў Расейскай праваслаўнай царквы зь сьвятарамі Сусьветнага патрыярхату Канстантынопалю з 15 кастрычніка 2018 году.

Здарылася ў сувязі з пастановай Сьвятога сыноду Сусьветнага патрыярхату Канстантынопалю ад 11 кастрычніка 2018 году пра: 1) намер надаць аўтакефалію Ўкраінскай праваслаўнай царкве, 2) аднаўленьне ў архірэйскім і ярэйскім чыне япіскапаў Украінскай праваслаўнай царквы Кіеўскага патрыярхату, 3) скасаваньне дзеяньня Саборнай граматы Канстантынопальскага патрыярхату 1686 году аб перадачы Кіеўскай мітраполіі ў склад Маскоўскага патрыярхату[1].

20 красавіка 2018 году Сынод Сусьветнага патрыярхату — у адказ на звароты ўлад Украіны і ўсіх біскупаў УПЦ КП і УАПЦ — пастанавіў «прыступіць да распачынаньня крокаў, патрэбных для дараваньня аўтакефаліі праваслаўным хрысьціянам Украіны»[2].

11 кастрычніка 2018 году Канстантынопальскі патрыярхат пацьвердзіў пастанову прыступіць да дараваньня аўтакефаліі Царквы Ўкраіны, аднавіў у царкоўных зносінах былых у схізьме прадстаяцеляў УПЦ КП і УАПЦ — Філарэта Дзенісенкі й Макарыя Малеціча адпаведна, скасаваў грамату 1686 году, паводле якой у юрысдыкцыю Маскоўскага патрыярхату была перададзена Кіеўская мітраполія, а таксама аднавіў сваю стаўрапігію ў Кіеве[3][4].

15 кастрычніка 2018 году Сьвяты сынод Расейскай праваслаўнай царквы на паседжаньні ў Менску пастанавіў, «з прычыны антыкананічных дзеяньняў Канстантынопальскага Патрыярхату, якія працягваюцца» перапыніць эўхарыстычныя зносіны зь ім[4][5]. Паводле тлумачэньня Маскоўскай патрыярхіі, разрыў зносінаў азначае, што прыхаджанам Расейскай праваслаўнай царквы не дазваляецца прычашчацца ў храмах Канстантынопальскага патрыярхату дзе б там ні было, а клірыкам — зьдзяйсьняць супольныя набажэнствы. Прэс-сакратар Маскоўскага патрыярха Аляксандар Воўкаў таксама асобна растлумачыў: «Афон зьяўляецца кананічнай тэрыторыяй Канстантынопальскага патрыярхату з усімі вынікаючымі адсюль наступствамі»[6].

Разам тым, Маскоўскі патрыярх пагражае спыніць зносіны зь Ерусалімскім патрыярхатам у выпадку прызнаньня пастановы Канстантынопальскага патрыярху аб наданьні аўтакефаліі[7].

У сярэдзіне здымка Кірыла Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Расеі і Барталамей патрыярх Канстантынопальскі

Водгук у Беларусі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

14 верасьня 2018 году архіяпіскап Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы Сьвятаслаў заявіў: «Мы, вядома, падтрымліваем гэтае рашэньне» канстантынопальскага патрыярха Варфаламея надаць Украінскай праваслаўнай царкве аўтакефалію. Таксама архіяпіскап Сьвятаслаў удакладніў: «Наша мэта — таксама легалізавацца ў Беларусі і афіцыйна атрымаць статус аўтакефаліі. … Каноны, як вядома, вымагаюць для асобнага праваслаўнага народу асобнай царквы. Гэта 34-е апостальскае правіла. … Тое, што Беларусь, як праваслаўная дзяржава, ня мае свайго незалежнага першагерарха — гэта парушэньне канонаў»[8].

15 кастрычніка 2018 году А. Лукашэнка заявіў Сыноду РПЦ: «Я патрыярху (Кірылу) сказаў аб тым, што прычыны, зь якімі вам потым часта даводзіцца разьбірацца, ляжаць у нас — гаспадаравых людзях. Мы зьяўляемся часам прычынамі або тымі, хто паскарае працэсы, у тым ліку і нэгатыўныя. Напэўна, пара нам папрасіць прабачэньня ў вас за тое, што адбываецца сёньня ў праваслаўным сьвеце, у якім мы жывём»[9].

Апошнім разам на Беларусі адмовіліся ад эўхарыстычных зносінаў з Канстантынопальскім патрыярхам у 1596 годзе.

Водгук у сьвеці

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

У праваслаўных цэрквах па рознаму аднесьліся да ўчынкаў расейскае цэрквы.

Па-за межамі Расеі падтрымалі Маскоўскі патрыярхат толькі Сэрбская праваслаўная царква[10][11][12][13].

— «Сынод Сэрбскай праваслаўнай царквы вымушаны канстатаваць, што Сусьветны патрыярхат прыняў кананічна неабгрунтаванае рашэньне па рэабілітацыі двух украінскіх раскольнікаў Філарэта Дзенісенкі і Макарыя Малеціча разам зь іх духавенствам», — адзначаюць сэрбскія царкоўнікі.

— Сербская праваслаўная Царква не падтрымлівае дзеянні Канстанцінопальскага патрыярхату па рэабілітацыі кіраўнікоў УПЦ Кіеўскага патрыярхату і УАПЦ Філарэта і Макарыя.[11]

Альбанская праваслаўная цэрква асьцярожна аднеслася да схізмы Расейскае цэрквы.

— "<…> астатняе рашэньне цэрквы Расеі таксама выклікае сур’ёзны непакой. Неверагодна, каб сьвятое Прычасьце — найвышэйнае таінства бязьмежнае любові і глыбокае прыніжэньне Хрыста — выкарыстоўвалася ў якасьці зброі аднае цэрквы супраць другое. Магчыма, каб рашэньне або ўказь сьвяшчэнаначальля Цэрквы Расеі адмянялі дзеяньне Сьвятога Духа ў праваслаўных храмах, што служаць пад начальлем Усяленскага патрыярхата?.. Сьведчым, што немагчыма згадзіцца з такімі рашэньнямі. <…>

— Пісьмо Прэдстаяцеля Албанскае цэрквы архіяпіскапа Тыранскага й усяе Албаніі (15 кастрычніка 2018).[14][15]

Глядзіце таксама

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
  1. Заява Сьвятога сыноду РПЦ у сувязі з замахам Канстантынопальскага патрыярхату на кананічную тэрыторыю Расейскай царквы // Беларуская праваслаўная царква, 15 кастрычніка 2018 г. Праверана 24 кастрычніка 2018 г.
  2. Украінская Праваслаўная Царква. Раскол ці вяртанне справядлівасці?
  3. Канстанцінопаль пачаў прадастаўленне аўтакефаліі Украінскай царкве
  4. 1 2 «Замах на кананічную тэрыторыю»: РПЦ разарвала адносіны з Канстанцінопалем
  5.  (рас.)Заявление Священного Синода Русской Православной Церкви в связи с посягательством Константинопольского Патриархата на каноническую территорию Русской Церкви
  6.  (рас.)РПЦ после разрыва отношений с Константинополем перечислила запретные для православных храмы
  7. Пагрозы Ерусалімскаму патрыярху
  8. Сяргей Абламейка. Беларускі архіяпіскап: Адсутнасьць у Беларусі аўтакефаліі парушае апостальскія каноны // Радыё «Свабода», 14 верасьня 2018 г. Архіўная копія ад 14 верасьня 2018 г. Праверана 25 кастрычніка 2018 г.
  9. Уладзімер Мацьвееў. Лукашэнка: у Беларусі зробяць усё для захаваньня адзінства ўнутры народа і царквы // Беларускае тэлеграфнае агенцтва, 15 кастрычніка 2018 г. Архіўная копія ад 15 кастрычніка 2018 г. Праверана 25 кастрычніка 2018 г.
  10. Сербская праваслаўная царква не згодная з рашэннем Канстанцінопаля па Украіне
  11. 1 2 Сербская праваслаўная Царква не падтрымлівае дзеянні Канстанцінопальскага патрыярхату па рэабілітацыі кіраўнікоў УПЦ Кіеўскага патрыярхату і УАПЦ Філарэта і Макарыя.
  12. Сербская праваслаўная царква не прызнала рашэнне Канстанцінопаля па Украіне
  13. Став Српске Православне Цркве о црквеној кризи у Украјини после најновијих одлука Цариградске Патријаршије(недаступная спасылка)
  14. Eπιστολή του Αρχιεπισκόπου Τιράνων Αναστασίου προς τον Πατριάρχη Μόσχας Κύριλλο 7ης Νοεμβρίου 2018
  15. Οι επιστολές του αρχιεπισκόπου Αναστάσιου προς τον Πατριάρχη Μόσχας, για το ουκρανικό