Расейскае нацыянальнае адзінства

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
«Расейскае нацыянальнае адзінства»
рас. «Русское национальное единство»
Лідэр партыі Міхаіл Лалочкін
Заснавальнік Аляксандар Баркашоў
Дата заснаваньня 16 кастрычніка 1990 (28 гадоў таму)
Штаб-кватэра Санкт-Пецярбург
Ідэалёгія нацызм
Інтэрнацыянал Сусьветны зьвяз нацыянал-сацыялістаў (Дэтройт, штат Мічыган, ЗША)
Орган партыйнага друку Газэта «Нацыя» (2010—2012)
Афіцыйны сайт rusnation.org

«Расейскае нацыянальнае адзінства» (РНА; рас. РНЕ) — расейская радыкальна-нацысцкая грамадзкая арганізацыя, заснаваная ў кастрычніку 1990 году ў Маскве. У якасьці мэты абвяшчае «вяртаньне расейскай нацыі страчаных у 20-м стагодзьдзі геапалітычных пазыцыяў і вызначальнай ролі ў сусьветнай гісторыі».

Канцэпцыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паводле Асноваў сацыяльна-палітычнай канцэпцыі, УГПР «РНА» адмаўляе дзяржаўнае самавызначэньне беларусаў і ўкраінцаў, бо «РНА разглядае Расею ў якасьці адзінай дзяржавы расейцаў (вялікаросаў, маларосаў і беларосаў)». У разьдзеле канцэпцыі «1.1 Нацыя» удакладнялася, што «РНА лічыць расейцам чалавека, які належыць да расейскай біялягічнай папуляцыі, носьбіта расейскай культуры, які размаўляе на расейскай мове і спавядае праваслаўную веру». Паводле разьдзела «1.3 Праваслаўны панятак "утрымлівальніка", самадзяржаўе, расейская нацыянальная дыктатура», «РНА» выступае за дыктатуру, бо для «аднаўленьня праваслаўнага самадзяржаўя ... патрэбна часовая, пераходная форма грамадзкага ладу», якой «стане расейская нацыянальная дыктатура».

У разьдзеле канцэпцыі «2.2 Прынцып саслоўнага прадстаўніцтва» «прынцып падзяленьня ўлады на заканадаўчую, выканаўчую і судовую» наракаўся «заганным». «Усеагульнае выбарчае права па выбары прадстаўнічай і выканаўчай галінаў улады» абвяшчалася «амаральнай зьявай». Замест прапаноўвалася вярнуцца да «прадстаўніцтва ўсіх саслоўяў ... работнікаў, сялянаў, прадпрымальнікаў, духавенства, вайскоўцаў, дзяржаўных чыноўнікаў». Паводле разьдзела «2.3 Тэрытарыяльнае ўладкаваньне і правы суайчыньнікаў за мяжой», «РНА» адмаўляла права народнасьцяў на самакіраваньне (аўтаномію): «Наяўнасьць у складзе дзяржавы нацыянальных утварэньняў, якія маюць статус рэгіёнаў, катэгарычна недапушчальна». Больш за тое, зьмяшчаўся заклік захопу краінаў, якія раней знаходзіліся пад уладай Расейскай імпэрыі: «будзе мэтазгодным узьняць пытаньне пра ўзьяднаньне земляў былой Расейскай імпэрыі ў складзе расейскай нацыянальнай дзяржавы, як дыпляматычнымі захадамі, гэтак і вайсковай сілай»[1].

Паводле разьдзела канцэпцыі «9. РНА і міжнародныя дачыненьні», «РНА» адмаўляе сувэрэнітэт нават тых дзяржаваў, якія дамагліся незалежнасьці ад Расеі больш як стагодзьдзе таму: «"РНА" не лічыць легітымным існаваньне шэрагу дзяржаўных утварэньняў, узьніклых у выніку выкліканага зьнешнімі сіламі разбурэньня Расейскай імпэрыі». Таксама «РНА» выступае супраць прыватнай уласнасьці на радовішчы, бо «"РНА" лічыць, што ... нетры і прыродныя багацьці ёсьць неад'емнай уласнасьцю расейскай нацыі і ня могуць быць прадметам куплі-продажу».

Асноўныя задачы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паводле ідэалёгіі руху, асноўнай задачай РНА лічыцца «усталяваньне на расейскай зямлі расейскага парадку», гэта значыць:

  • спыненьне «калянізацыі Расеі»,
  • спыненьне «генацыду расейцаў» у любой кропцы зямнога шара,
  • узнаўленьне прыярытэту духоўных каштоўнасьцяў над матэрыяльнымі,
  • абарона расейцаў у любой кропцы зямнога шара,
  • захаваньне сыравінных запасаў для будучых пакаленьняў,
  • забесьпячэньне працай, жыльлём, бясплатным мэдыцынскім абслугоўваньнем і бясплатнай адукацыяй,
  • рашэньне пытаньняў аховы мацярынства і дзяцінства,
  • забесьпячэньне годнага жыцьця і старасьці грамадзянам Расеі.[2]

Атрыбутыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Эмблема РНА — колаўрат, які зьяўляецца старажытным знакам, (стылізаваная свастыка, гаматычны крыж) на фоне васьміканцовай Бэтлеемскае зоркі, што, на меркаваньне РНА, сымбалізуе прысутнасьць Бога ў Расеі[3].

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

1990-я гады[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

РНА створана ў кастрычніку 1990 году былым сябрам Цэнтральнай рады таварыства «Памяць» Аляксандрам Баркашовым. У жніўні 1991 году РНА выступіла ў абарону ДКЧП. У 1993 г. у Маскве звыш 100 узброеных удзельнікаў «РНА» ахоўвалі Бараньнікава, Дунаева, Ачалава і Макашова падчас ваенных дзеяньняў каля Белага дома, у якіх самі ўдзельнічалі[4].

Пасьля ўзброеных сутыкненьняў у Маскве кастрычніка 1993 году па стаўленьні да РНА, як да непасрэднага ўдзельніка іх, былі ўжытыя афіцыйныя санкцыі дзяржаўнай улады РФ — арыштаваны Кіраўнік Аляксандар Баркашоў і частка актывістаў Руху, забароненая газэта Руху «Русский Порядок», расфармаваны шэраг рэгіянальных арганізацыяў. Аднак ужо да пачатку 1994 году РНА аднавіла сваю дзейнасьць. У сярэдзіне 1990-х гадоў РНА становіцца самой буйнай з нацысцкіх арганізацыяў[5][6].

На люты 1999 г. аддзяленьні «РНА» ў 31 з 89 рэгіёнаў Расеі (35%) мелі ўлік у мясцовых управах юстыцыі. Пераважна складаліся з былых і дзейных супрацоўнікаў міліцыі, войска і выведкі Расеі. Правадыр кіраваў праз узброеных саратнікаў, якія прыносілі прысягу. Паплечнікі атрымлівалі мянушкі і рыхтаваліся да прыёму ў саратнікі. Прыхільнікі сярод моладзі пашыралі прапагандысцкую літаратуру. У Беларусі суполкі «РНА» існавалі ў 11 гарадах, у тым ліку менскі гарадзкі клюб «Колаварот», які атрымаў улік 17 лістапада 1995 г. ва ўправе юстыцыі Менскага гарвыканкаму і меў у якасьці задачаў «паляпшэньне маральнага клімату гораду, умацаваньне сацыяльнай абароненасьці грамадзянаў»[4].

Раскол[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Так увосень 2000 г. у кіраўніцтве РНА адбыўся канфлікт, у выніку якога 21 верасьня 2000 году меней двух дзясяткаў былых прадстаўнікоў РНА вырашаюць арганізаваць «новае РНА» — без свастыкі і Баркашова. Пазьней дадзеная плынь была названая «РНА без Баркашова». Зрэшты, за ўсю жа гісторыю руху РНА існавала больш дзясятка розных РНА: ВОПД РНА, РНА 1.8, ІРНА, РНА-Расея, РНА-РАА, РНА-ЧС, ВАГПР РНА, ИОПД РНЕ,АВАПД РНА і г. д.

Адначасова з гэтым у прэсе зьяўляецца шэраг публікацыяў, што з шэрагаў РНА быў выключаны Аляксандар Баркашоў [7][8]. Аднак гэтае паведамленьне ня мела пад сабой ніякіх падстаў, бо паводле Статуту РНА[9] — асноўнаму збору правіл, вызначальнаму унутранаарганізацыйных узаемаадносіны, пазачарговы Зьезд 2/3 прадстаўнікоў усіх рэгіянальных аддзяленьняў РНА не склікаўся.

Аляксандар Баркашоў паставіўся да дадзенага паведамленьня з іроніяй і ўжо ў 2002 г. склікаў Зьезд кіраўнікоў рэгіянальных структур АГПР РНА («Гвардыя Баркашова»)[10], і выдаў загад аб выпуску 2-х нумароў газэты «Русский Порядок», у 2001 і 2002 годзу. Дадзены зьезд зацьвердзіў лідэрства Баркашова і адданасьць яму рэгіянальных адзінак.

Іншыя асобы, такія як Алег Касін (каардынатар рэгіянальных арганізацыяў РНА), Юры Васін (кіраўнік Маскоўскай рэгіянальнай арганізацыі РНА) і браты Лалачкіны (Варонескае і Санкт-Пецярбурскае аддзяленьня РНА) былі выключаныя з РНА без права ўзнаўленьня[11][12]. Пазьней правакатараў выключылі на месцах і самі паплечнікі РНА[13][14][15]. Сама прэс-служба паведамляе «Нажаль, няма жаданьня прыводзіць іншыя віншаваньні, якія даслалі тыя, хто падпісваўся з Касіным і Лалачкіным супраць Баркашова. Кожнаму сваё»[16]. Як, неафіцыйна паведамляюць удзельнікі іншых нацысцкіх Рухаў (НСО, ЧС), у цяперашні час РНА Лалачкіных няма ні ў Варонежы, ні ў Санкт-Пецярбургу, ні ў Латвіі. Гэтыя дадзеныя атрымалася праверыць і паплечнікам РНА Баркашова, пасьля камандзіровачнай паездкі ў Варонеж.

Рух «Аляксандар Баркашоў»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

16 сьнежня 2006 году па ініцыятыве маскоўскіх актывістаў АГПР РНА і з ухвалы Аляксандра Баркашова было заснаванае новы Рух — «Аляксандар Баркашоў»[17]. Сам А.П. Баркашоў прыняў манаскі пострыг пад імем а. Міхаіла.

РНА мае сетку рэгіянальных аддзяленьняў у Расеі і за яе межамі[18][19][20]. РНА заснаваў Аляксандар Баркашоў і, нягледзячы на ўсе цяжкасьці, застаецца яго нязьменным кіраўніком. З установай руху «Аляксандар Баркашоў» зьмянілася і ідэалёгія руху. Па словах Баркашоўцаў, значна пашырэў круг удзельнікаў [21], так як зараз далучыцца да руху можа чалавек любой нацыянальнасьці.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Асновы сацыяльна-палітычнай канцэпцыі ЎГПР «РНА»(рас.) // «Расейскае нацыянальнае адзінства», 2017 г. Праверана 6 сакавіка 2017 г.
  2. ^ Основные задачи РНЕ(рас.)
  3. ^ означает присутствие Бога в России(рас.)
  4. ^ а б Раман Фадзееў. У неафашызму і нацызму адзін твар // Зьвязда : газэта. — 13 лютага 1999. — № 18 (23619). — С. 7. — ISSN 1990-763x.
  5. ^ Краткая история РНЕ
  6. ^ 1-й Всероссийский съезд ООПД «РНЕ», 15 февраля 1997 г.
  7. ^ [1] Новостное интернет-издание «Lenta.Ru»
  8. ^ [2] Новостное интернет-издание «NEWSru.Com»
  9. ^ Уставу РНЕ(рас.)
  10. ^ ООПД РНЕ(рас.)
  11. ^ Приказ No.23 Председателя РНЕ А.П. Баркашова(рас.)
  12. ^ Приказ No.43 Председателя РНЕ А.П. Баркашова(рас.)
  13. ^ Рапорт в ЦС РНЕ от командира РО ЛРО «РНЕ» М. Заметельского(рас.)
  14. ^ Приказ No.1 Руководителя Астраханского РО РНЕ В.А. Морозова(рас.)
  15. ^ Факс, полученный пресс-службой РНЕ(рас.)
  16. ^ Южно-Сахалинск(рас.)
  17. ^ Движение «Александр Баркашов»(рас.)
  18. ^ СМІ(рас.)
  19. ^ РНА в Кыргызстане(рас.)
  20. ^ РНЕ в регионах(рас.)
  21. ^ Задачи, которые сформулировал А.П. Баркашов, не являются задачами и идеологией только русского народа, а, по сути, их разделяет люди разных национальностей, которые не приемлют сатанинские ценности нынешней цивилизации(рас.)

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]