Перайсьці да зьместу

Расарыё Сэнтраль

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Расарыё Сэнтраль
Поўная назва Club Atlético Rosario Central
Заснаваны 24 сьнежня 1889[1][2]
Горад Расарыё, Аргентына
Стадыён Гігантэ дэ Аройта
Умяшчальнасьць: 46 955
Прэзыдэнт Рауль Брольля[d]
Чэмпіянат Прафэсійная футбольная ліга
 · 2025 1 месца
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
rosariocentral.com (гішп.)

«Раса́рыё Сэнтра́ль» (па-гішпанску: Rosario Central) — аргентынскі футбольны клюб з гораду Расарыё, гуляе ў Прафэсійнай футбольнай лізе. Клюб афіцыйна паўстаў 24 сьнежня 1889 году дзякуючы купе брытанскіх чыгуначнікаў і атрымаў сваю назву ад брытанскай кампаніі «Цэнтральная аргентынская чыгунка». Гэта адная з найстарэйшых аргентынскіх і лацінаамэрыканскіх камандаў, яна ўважаецца за першы клюб у Расарыё. Першапачаткова клюб быў сябрам Футбольнай асацыяцыі Расарыё, але ў 1939 годзе далучыўся да Аргентынскай футбольнай асацыяцыі. З таго часу «Расарыё Сэнтраль» шэсьць разоў здабываў тытул чэмпіёнаў краіны, а апошнім зь іх была перамога ў чэмпіянаце 2025 году. Акрамя таго, «Расарыё Сэнтраль» ёсьць уладальнікам шасьці нацыянальных кубкаў[3]. Клюб мае моцнае суперніцтва зь «Ньюэлз Олд Бойз», а матчы паміж імі называюцца Эль-Клясыкай Расарыё. Гэтае суперніцтва ёсьць адным з самых гарачых у Аргентыне.

Да канца 1880-х гадоў група рабочых брытанскай кампаніі Цэнтральная аргентынская чыгунка гуляла ў футбол на палях, разьмешчаных ля праспэкта Альбэрдзі ў Расарыё. У сьвяточны вечар 1889 году яны сустрэліся ў карчме з мэтай стварэньня клюбу. Брытанец Томас Матан прапанаваў назву Атлетычны клюб Цэнтральнай аргентынскай чыгункі, якая ўласна і была ўхваленая. Першым прэзыдэнтам новага клюбу быў абраны шатляндзец Колін Колдэр[4]. Спачатку да складу клюбу прыцягваліся толькі супрацоўнікі чыгуначнай кампаніі. Першае поле месьцілася на ўладаньнях чыгункі, а сядзібай клюбу служыў закінуты вагон. Першая зарэгістраваная гульня адбылася ў 1890 годзе, калі футбалісты каманды згулялі таварыскі матч супраць экіпажа аднаго з брытанскіх караблёў, які скончыўся зь лікам 1:1. Другі матч паміж абедзьвюма камандамі скончыўся перамогай чыгуначнікаў зь лікам 2:1[4].

Каманда 1903 году.

Цягам многіх гадоў клюб ладзіў толькі матчы паміж сабою або зрэдку сустракаўся з крыкетным клюбам «Расарыё». У 1904 годзе пасьля аб’яднаньня чыгуначных кампаніяй Расарыё і Буэнас-Айрэсу, да шэрагаў клюбу прыядналася большая колькасьць сябраў[4]. У час агульнага сходу кіраўнік Мігель Грын прапанаваў, каб у склад клюбу маглі быць залічаныя людзі, якія не працуюць у чыгуначнай кампаніі. Прапанова шырока абмяркоўвалася, але была канчаткова зацьверджаная, у выніку чаго ў статут былі зробленыя зьмены, у тым ліку з прыняцем новай назвы «Расарыё Сэнтраль»[5]. У сакавіку 1905 году была створаная Футбольная ліга Расарыё, да якой адразу далучыўся клюб. «Сэнтраль» дэбютаваў у лізе 21 траўня 1905 году, здабыўшы перамогу над «Расарыё» зь лікам 3:1. У чэрвені гулец каманды Зэнон Дыяс быў выкліканы ў зборную Расарыё, якая згуляла таварыскі матч супраць ангельскага клюбу «Нотынггэм Форэст», які ладзіў уласнае турнэ ў Паўднёвай Амэрыцы. У 1913 годзе клюб выйшаў зь Лігі Расарыё, заснаваўшы разам зь іншымі камандамі альтэрнатыўную фэдэрацыю Расарыё, але праз год вярнуўся да турніру. Да канца 1910-х гадоў «Расарыё Сэнтраль» выйграў мясцовы чэмпіянат некалькі разоў. У 1919 годзе тытул быў здабыты ў матчы супраць сваіх гістарычных супернікаў зь «Ньюэлз Олд Бойз» зь лікам 3:2[6].

Гульцы каманды ў сэзоне 1951 году.

У 1939 годзе «Расарыё Сэнтраль» і ягоны закляты супернік «Ньюэлз Олд Бойз» запыталі ў Аргентынскай футбольнай асацыяцыі аб мажлівасьці далучыць іх да галоўнай лігу чэмпіянату Аргентыны. Асацыяцыя прыняла запатрабаваньне, і таму абодва клюбу далучыліся да найвышэйшага дывізіёну аргентынскага футболу. Не зважаючы на тое, што клюб браў удзел у нацыянальным турніры, ён усьцяж спаборнічаў у рэгіяльным турніры. У першы год у галоўным дывізіёне краіны «Расарыё Сэнтраль» заняў 11-ы радок. У 1941 годзе каманда страціла месца ў найвышэйшай лізе, зазнаўшы 20 паразаў за сэзон з улікам толькі шасьці перамогаў. Тым ня менш, «Сэнтраль» хутка вярнуўся ў эліту. У 1950 годзе каманда зноў вылецела, але як і ў папяэдні раз зноўку прасунулася ў першы дывізіён. «Расарыё Сэнтраль» свой першы чэмпіянат Аргентыны выйгралі ў 1971 годзе пад кіраўніцтвам Анхэля Лябруны ў якасьці трэнэра, перамогшы ў фінальнай сустрэчы «Сан-Лярэнса». Другога тытула не давялося доўга чакаць, бо ўжо ў 1973 годзе дружына з Расарыё зноў была наймацнейшай у дзяржаве. У сэзоне 1974 году «Сэнтраль» набыў нападніка Марыё Кемпэса.

Актуальны на 20 верасьня 2026 году
№ Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Аргентыны Бр Аксэль Вэрнэр Edit this on Wikidata (ар. Эльчэ) 1996
2 Сьцяг Парагваю Аб Сэбастыян Сарача 1999
3 Сьцяг Парагваю Аб Агустын Сандэс Edit this on Wikidata 2001
4 Сьцяг Аргентыны Аб Улісэс Чычолі Edit this on Wikidata 2003
5 Сьцяг Аргентыны ПА Франка Ібара Edit this on Wikidata 2001
6 Сьцяг Аргентыны Аб Хуан Комар Edit this on Wikidata 1996
8 Сьцяг Калюмбіі Нап Хамінтан Кампас Edit this on Wikidata 2000
9 Сьцяг Аргентыны Нап Марка Рубэн Edit this on Wikidata 1986
10 Сьцяг Аргентыны Нап Франка Сэрві Edit this on Wikidata 1994
11 Сьцяг Аргентыны Нап Анхэль Дзі Марыя (капітан) 1988
13 Сьцяг Аргентыны Аб Гастон Авіля Edit this on Wikidata (ар. Аякс) 2001
15 Сьцяг Уругваю Аб Факунда Мальлё Edit this on Wikidata 1995
16 Сьцяг Аргентыны Нап Тамас Бадалёні Edit this on Wikidata 2000
18 Сьцяг Аргентыны Нап Хуліян Фэрнандэс Edit this on Wikidata (ар. Нью-Ёрк Сіці) 2004
19 Сьцяг Аргентыны ПА Сант’яга Сэговія 2007
№ Пазыцыя Імя Год нараджэньня
20 Сьцяг Чылі ПА Вісэнтэ Пісара Edit this on Wikidata 2002
22 Сьцяг Аргентыны Нап Энса Капэцьці Edit this on Wikidata 1996
23 Сьцяг Аргентыны Бр Хэрэміяс Ледэсма Edit this on Wikidata (ар. Рывэр Плэйт) 1993
24 Сьцяг Аргентыны Аб Хуан Хімэнэс Edit this on Wikidata 2006
26 Сьцяг Аргентыны Нап Джаваньні Кантысана Edit this on Wikidata 2007
27 Сьцяг Аргентыны Нап Гаспар Дуартэ Edit this on Wikidata 2003
28 Сьцяг Аргентыны ПА Поль Фэрнандэс Edit this on Wikidata 1991
31 Сьцяг Аргентыны ПА Фэдэрыка Навара Edit this on Wikidata 2000
32 Сьцяг Аргентыны Аб Эмануэль Каронэль Edit this on Wikidata 1997
33 Сьцяг Аргентыны Аб Алексіс Сота Edit this on Wikidata (ар. Дэфэнса і Хустысія) 1993
38 Сьцяг Аргентыны Бр Даміян Фэрнандэс 2004
42 Сьцяг Аргентыны Аб Эліяс Вэрон 2007
46 Сьцяг Аргентыны Аб Ігнасьё Аванда Edit this on Wikidata 2007
47 Сьцяг Аргентыны Аб Люка Рафін Edit this on Wikidata 2006
88 Сьцяг Уругваю ПА Алян Радрыгес Edit this on Wikidata (ар. Інтэрнасьёнал) 2000

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]