Рапуха зялёная
Выгляд
| Зялёная рапуха | |
| Клясыфікацыя | |
|---|---|
| Царства | Жывёлы |
| Тып | Хордавыя |
| Кляса | Земнаводныя |
| Атрад | Бясхвостыя |
| Сямейства | Рапухі |
| Род | Рапухі |
| Від | Рапуха зялёная |
| Бінамінальная намэнклятура | |
| Bufo viridis | |
Рапуха зялёная (Bufo viridis) — земнаводнае, якое належыць да роду рапухі.
Апісаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Дарослыя асобіны звычайна маюць даўжыню каля 50-70 мм, найбольшая даўжыня — 140 мм. Маса 12-52 г. Скура гузаватая. Верхняя частка цела сьветла-шэрага колеру зь зеленаватым адценьнем. На гэтым фоне раскіданы цёмна-зялёныя плямы, аблямаваныя вузенькай чорнай палоскай. Часта сустракаюцца чырвоныя кропачкі як на саміх плямах, так і паміж імі. Афарбоўка вельмі зьменлівая: практычна немагчыма знайсьці асобінаў, якія былі б падобныя па колькасьці плямаў, іх контурах, разьмяшчэньні, афарбоўцы. Афарбоўка ніжняй часткі цела: брудна-белы фон, часта зь цёмнымі плямамі. Сучляноўныя гурбячкі на ніжнім баку пальцаў задніх лапак звычайна адзінкавыя.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Земнаводныя. Паўзуны: Энцыклапедычны даведнік. - Мн., БелЭн, 1996. ISBN 985-11-0067-6
- Пікулік М.М. Навошта нам амфібіі? - Мн.: Навука і тэхніка, 1992. ISBN 5-343-00383-4
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| Гэта — накід артыкула па заалёгіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |