Раман Лубкіўскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Раман Лубкіўскі
Роман Мар’янович Лубківський
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 10 жніўня 1941
в. Астравец, Церабаўлянскі раён, Тарнопальская вобласьць, Украінская ССР, СССР
Памёр 23 кастрычніка 2015
Львоў, Украіна
Пахаваны
Дзеці Маркіян, Даніла
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці пісьменьнік, грамадзкі дзяяч, дыплямат
Жанр верш
Мова украінская мова[2][3]
Узнагароды
Ордэн «За заслугі» II ступені
Ордэн «За заслугі» II ступені
Ордэн «За заслугі» III ступені
Ордэн «За заслугі» III ступені
Заслужаны дзяяч мастацтваў Украіны
Заслужаны дзяяч мастацтваў Украіны
Нацыянальная прэмія імя Тараса Шаўчэнкі
Нацыянальная прэмія імя Тараса Шаўчэнкі

Рама́н Мар’я́навіч Лубкі́ўскі (па-ўкраінску: Роман Мар’янович Лубківський; 10 жніўня 1941, в. Астравец, Церабаўлянскі раён, Тарнопальская вобласьць, Украінская ССР, СССР — 23 кастрычніка 2015, Львоў, Украіна) — украінскі пісьменьнік, дзяржаўны і грамадзкі дзяяч, дыплямат. Надзвычайны і Паўнамоцны Амбасадар Украіны. Сябра Зьвязу пісьменьнікаў Украіны (1976), ганаровы сябра Саюзу беларускіх пісьменьнікаў (2006).

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Скончыў філялягічны факультэт Львоўскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту імя Івана Франко (1963). Працаваў намесьнікам галоўнага рэдактара часопісу «Жовтень» (з 1990 — «Дзвін»).

У 1980—1992 — старшыня Львоўскай арганізацыі Зьвязу пісьменьнікаў Украіны, сябра выканаўчай рады ўкраінскага аддзяленьня ПЭН-клюбу, дэлегат Устаноўчага сходу Руху.

У 1990—1994 — народны дэпутат Украіны. З ініцыятывы Рамана Лубкіўскага запачаткаваная традыцыя складаньня прысягі Прэзыдэнтамі Украіны на Перасопніцкім Эвангельлі.

У 1992—1993 — Надзвычайны і Паўнамоцны Амбасадар Украіны ў Чэскай і Славацкай Фэдэратыўнай Рэспубліцы. У 1993—1995 — Надзвычайны і Паўнамоцны Амбасадар у Чэскай Рэспубліцы.

У 2006—2007 — старшыня Камітэту па Нацыянальнай прэміі імя Тараса Шаўчэнкі.

У 1997—2001 — начальнік управы культуры Львоўскай абласной дзяржаўнай адміністрацыі. У 1996—2000 — старшыня львоўскай абласной арганізацыі таварыства «Просвіта» імя Т. Шаўчэнкі, пасьля — ганаровы старшыня.

Ад 1995 — прафэсар факультэту міжнародных стасункаў і дыпляматычнай службы Львоўскага нацыянальнага ўнівэрсытэту.

У 2007 заснаваў імянную стыпэндыю для найлепшых вучняў Астравецкай сярэдняй школы I—III ступеняў.

Памёр 23 кастрычніка 2015 року, пахаваны на Лычакаўскіх могілках Львову.

Творчасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Друкавацца пачаў з 1958 року. Перакладаў з большасьці славянскіх літаратур, напрыклад, творы А. Блока, І. Вазава, Я. Івашкевіча, Д. Максімавіч ды іншых. Зь беларускай пераклаў вершы Я. Купалы, М. Багдановіча, Ф. Багушэвіча, К. Каганца, М. Чарота, У. Дубоўкі, М. Машары, П. Пестрака, Л. Геніюш, В. Зуёнка, М. Дуксы, П. Багрыма, В. Дунін-Марцінкевіча, Я. Лучыны, П. Панчанкі[4].

Творы Рамана Лубкіўскага перакладзеныя на ангельскую, беларускую (Васіль Зуёнак, Генадзь Бураўкін[5]), баўгарскую, польскую, расейскую, сэрбскую, славацкую, харвацкую і чэскую мовы.

Зборнікі паэзіі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • «Зачудовані олені» (1965),
  • «Громове дерево» (1967),
  • «Рамена» (1969),
  • «Смолоскипи» (1975),
  • «Звіздар» (1977),
  • «Майоліка» (1985),
  • «Словацьке літо» (1986),
  • «Карбівня» (1987),
  • «Серпневе яблуко» (1989),
  • «Погляд вічності» (1990),
  • «Балканський Христос» (2001),
  • «Камінне жниво» (2001),
  • «Квітень у серпні»,
  • «Зелене серце» (2003),
  • «Сто і одна строфа» (2003).

Іншыя кнігі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • «Слов’янське небо» (1972, анталёгія перакладаў паэзіі),
  • «Многосвіточ» (1978, публіцыстыка),
  • «Високі райдуги» (1979, публіцыстыка),
  • «Слов’янська ліра» (1983, анталёгія перакладаў паэзіі),
  • «Богорівний, бо правдомовний: Слово про Шевченка» (1997, манаграфія),
  • «Сповідь. Молитва. Присяга: Літературний портрет Д. Павличка» (2004, манаграфія).

Суўкладальнік складанак:

Укладальнік і навуковы рэдактар

  • кнігі М. Богдановича «Стратим-лебідь» (2002),
  • кнігі артыкулаў С. Гординського «На переломі епох» (2004),
  • літаратурна-мастацкіх зборнікаў «Посвята» (2003) і «Шевченкова дорога і Білорусь» (2004).

Прэміі і ўзнагароды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 1977 — заслужаны дзяяч культуры Польшчы за перакладніцкую дзейнасьць і папулярызацыю ва Ўкраіне польскай літаратуры.
  • 1979 — літаратурная прэмія імя Паўла Тычыны.
  • 1984 — прэмія імя Віцеслава Нэзвала Чэскага літаратурнага фонду.
  • 1988 — прэмія імя Паўла Гвездаслава за арыгінальную і перакладніцкую творчасьць, адданасьць культуры славацкага народу.
  • Дзяржаўная прэмія Ўкраіны імя Т. Шаўчэнкі 1992 року ў галіне літаратуры за зборку паэзіі «Погляд вічності»[6]
  • Ордэн «За заслугі» ІII ст. (1998) — за важкі асабісты ўнёсак ва ўзбагачэньне нацыянальнай культурнай спадчыны Ўкраіны, важкія творчыя здабыткі і актыўную грамадзкую дзейнасьць[7]
  • Заслужаны дзяяч мастацтваў Украіны (2006) — за значны асабісты ўнёсак у сацыяльна-эканамічнае, культурнае разьвіцьцё ўкраінскай дзяржавы, важкія працоўныя дасягненьні і з нагоды 15-й гадавіны незалежнасьці Ўкраіны[8]
  • 2008 — Прэмія імя Максіма Рыльскага
  • 2008 — прэмія Ars Translationis за пераклад з чэскай мовы драмы Вацлава Фрыча «Іван Мазэпа».
  • Ордэн «За заслугі» ІI ст. (2011) — за значны асабісты ўнёсак у станаўленьне незалежнасьці Ўкраіны, сьцьверджаньне ейнага сувэрэнітэту і міжнароднага аўтарытэту, заслугі ў дзяржаватворчай, сацыяльна-эканамічнай, навукова-тэхнічнай, культурна-асьветнай дзейнасьці, сумленнае і бездакорнае служэньне ўкраінскаму народу[9]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ (not translated to be-tarask) Вітер в долоняхЛьвоў: 2017. — С. 59. — 416 с.
  2. ^ Catalog of the German National Library (ням.)
  3. ^ Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
  4. ^ Памёр Раман Лубкіўскі, украінскі пісьменьнік і дыплямат, які перакладаў беларускую паэзію Культура. Радыё «Свабода» (25 кастрычніка 2015). Праверана 31 сьнежня 2015 г.
  5. ^ Галасы з-за небакраю: анталогія паэзіі свету ў беларускіх перакладах ХХ ст. Склад. М. Скобла. — Мн.: Лімарыус 2008. — 896 с.
  6. ^ Постанова Кабінету Міністрів України від 27 лютого 1992 р. № 86 «Про присудження Державних премій України імені Т. Шевченка 1992 року»
  7. ^ У К А З ПРЕЗИДЕНТА УКРАЇНИ «Про відзначення нагородами України активістів Всеукраїнського товариства „Просвіта“ імені Тараса Шевченка» (анг.). Верховна Рада України (08.12.1998). Праверана 22 сьнежня 2015 г.
  8. ^ У К А З ПРЕЗИДЕНТА УКРАЇНИ «Про відзначення державними нагородами України працівників підприємств, установ та організацій з нагоди Дня незалежності України» (анг.). Верховна Рада України (18.08.2006). Праверана 22 сьнежня 2015 г.
  9. ^ У К А З ПРЕЗИДЕНТА УКРАЇНИ «Про відзначення державними нагородами України з нагоди 20-ї річниці незалежності України» (анг.). Верховна Рада України (23.08.2011). Праверана 22 сьнежня 2015 г.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Шевченківські лауреати 1962—2001: Енциклопедичний довідник. — К.: 2001. — С. 305—307.
  • Б. Новосядлий, М. Ониськів. Лубківський Роман Мар’янович // Тернопільський енциклопедичний словник : у 4 т. / редкол.: Г. Яворський та ін.. — Тернопіль: Видавничо-поліграфічний комбінат «Збруч», 2005. — Т. 2: К — О. — С. 397. — ISBN 966-528-199-2