Раман Карсека

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

Рама́н Міхалёнак Карсе́ка (нарадзіўся 1936, Ахрамовічы, Стаўпецкі раён, Менская вобласьць) — рэктар БДІНГ ад 1991, а затым БДЭУ (ад 1992 да 2002), кандыдат эканамічных навук, прафэсар, акадэмік адукацыйнай акадэміі Рэспублікі Беларусь, заслужаны працаўнік вышэйшай школы БССР і выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Зь сялянскае сям'і. У 1953-1957 навучаўся ў БДІНГ. У 1957-1960 працаваў намесьнікам дырэктара крамы ў Магілёўскім гархарчгандлю й дзяржаўным інспэктарам па гандлі ў Магілёўскай вобласьці. У 1962 паступіў у асьпірантуру Інстытута эканомікі Акадэміі Навук БССР, пасьля яе сканчэньня працаваў у БДІНГ старэйшым выкладчыкам, намесьнікам дэкана ТЭФ, дэканам гэтага ж факультэту. У 1979 прызначаны прарэктарам па завочным і вячэрнім навучаньні, у 1990 - прарэктарам па вучэбнай працы. У 1991-2002 - рэктар, сябар Калегіі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, намесьнік старшыні Рады рэктараў Рэспублікі Беларусь, сябар атэстацыйнага Камітэту пры Адміністрацыі прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь.

Узнагароджаны: юбілейным мэдалём "За доблесную праца ў адзначэньні 100-годзьдзя са дня нараджэньня У.І. Леніна", Ганаровымі граматамі Вярхоўнай Рады БССР (1972) і Вярхоўнай Рады Рэспублікі Беларусь (1996), 18 чэрвеня 2001 адзначаны падзякай прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]