Перайсьці да зьместу

Рамана Дыко

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рамана Дыко
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзілася30 верасьня 1999(1999-09-30)[1] (26 гадоў)
Грамадзянства
Прафэсійная інфармацыя
Спэцыялізацыядзюдаістка

Рама́на Дыко́ (па-француску: Romane Dicko; нар. 30 верасьня 1999 году) — француская дзюдаістка. Выступае ў вагавай катэгорыі большай за 78 кг. Двухразовая Алімпійская чэмпіёнка (2020, 2024).

У 2018 годзе на чэмпіянаце Эўропы ў Тэль-Авіве стала пераможцай турніру ў вагавай катэгорыі большай за 78 кг. Праз два гады паўтарыла вынік. Дыко прадстаўляла Францыю на летніх Алімпійскіх гульнях 2020 году ў Токіё[4]. Яна заваявала бронзавы мэдаль у сваім матчы супраць Кайры Саіт з Турэччыны[5], а таксама ўзяла залаты мэдаль у камандным турніры[6]. У 2022 годзе адзначылася перамогамі на чэмпіянаце Эўропы і сьвету. На чэмпіянаце Эўропы 2023 году ў Манпэлье стала чатырохразовай чэмпіёнкай Эўропы. На летніх Алімпійскіх гульнях 2024 году зноў стала ўладальніцаў бронзавага мэдаля ў індывідуальных спаборніцтвах і чэмпіёнкай у камандных дужаньнях. У 2025 годзе ў пяты раз стала чэмпіёнкай Эўропы.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]