Рамакрышна

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рамакрышна

Рамакрышна (сапр. Чатэрджы Гададхар; 18 ліпеня 1836, Камарпукур, Індыя — 16 жніўня 1886) — індыйскі мысьляр, рэлігійны прапаведнік і грамадзкі дзяяч.

У юнацтве быў індуісцкім жрацом. Імкнуўся аб’яднаць адвайта-веданту Шанкары з вучэньнем Рамануджы. Лічыў, што для адраджэньня Індыі і ўсяго чалавецтва неабходна адзіная рэлігія; прапаведаваў духоўную роднасьць усіх рэлігій. Асабістая яго рэлігійная практыка была зьвязана з пакланеньнем жаночаму боскаму пачатку, цэнтральнаму пэрсанажу індуісцкага пантэона багіні Калі (Вялікай Маці). Паводле Рамакрышны, галоўнае патрабаваньне рэлігійнай этыкі — не адмаўленне ад сьвету, а выкананьне сваіх абавязкаў.

Значна паўплываў на ідэалёгію індыйскага нацыянальнага руху. У сучаснай Індыі Рамакрышну прыраўноўваюць да сьвятых — да тых, хто пры жыцці дасягнуў духоўнага вызваленьня, набыў пазаасобаснае быцьцё.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]