Рак шыйкі маціцы
| Рак шыйкі маціцы | |
Дысплязія шыйкі маціцы (2015 г.) | |
| Сынонімы | рак шыйкі маткі |
|---|---|
| Спэцыяльнасьць | анкалёгія |
| Сымптомы | нямесячны крывацёк з похвы |
| Звычайна праяўляецца | дысплязія эпітэлю шыйкі маціцы |
| Працягласьць | 10—20 гадоў |
| Віды | плоскавузавы(pl)(каля 90%), залозісты |
| Прычыны | вірус папілёмы чалавека |
| Фактары рызыкі | бязладныя плоцевыя сувязі, супрацьзачаткавыя таблеткі і тытунепаленьне |
| Мэтад дыягностыкі | мазок з вузаў эпітэлю шыйкі маціцы, кальпаскапія, гісталягічнае дасьледаваньне |
| Прафіляктыка | прышчэпка ад віруса папілёмы |
| Лячэньне | хіміятэрапія, хірургічнае і радыятэрапія |
| Выжывальнасьць | праз 5 гадоў 46% (2016 г.) |
| Частасьць | 570 000 (2018 г.) |
| Сьмяротнасьць | 311 000 (2018 г.) |
| Клясыфікацыі | |
| МКХ-11 | 2C77 |
| МКХ-10-КМ | C53.9 і C53 |
| МКХ-9-КМ | 180.9[1] і 180[1] |
| OMIM | 603956 |
| DiseasesDB | 2278 |
| MedlinePlus | 000893 |
| Рак шыйкі маціцы ў Вікісховішчы | |
Рак шы́йкі ма́ціцы — утварэньне ракавай пухліны ў тканках шыйкі маціцы.
Узьнікненьню хваробы папярэднічае дысплязія эпітэлю шыйкі маціцы. Для выяўленьня немачы штогод пасьля пачатку плоцевага жыцьця бяруць мазок з вузаў эпітэлю на перадракавыя зьмяненьні. Звыш 90% выпадкаў раку шыйкі маціцы выклікае вірус папілёмы чалавека. Каб пацьвердзіць наяўнасьць ДНК гэтага віруса, робяць кальпаскапію і гісталягічнае дасьледаваньне. Каля 15 з больш як 100 відаў віруса выклікаюць утварэньне ў эпітэлі шыйкі маціцы нетыповых вузаў, якія могуць перараджацца ў ракавыя вузы. Для прадухіленьня хваробы дзяўчынам у веку ад 12 гадоў робяць прышчэпку, што праводзіцца ў 3 крокі за 6 месяцаў. За 2012 год хваробу выявілі сярод каля 500 000 жанчынаў у сьвеце. Ад яе загінула каля 230 000 жанчынаў[2].
Чыньнікі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Узьнікненьню хваробы спрыяе раньні пачатак плоцевага жыцьця, калі вузы эпітэлю шыйкі маціцы ёсьць нясьпелымі і схільнымі да пранікненьня віруса папілёмы. Таксама шкодзіць наяўнасьць некалькіх плоцевых сукупленцаў[2], тытунепаленьне, бародаўкі і вогнік на плоцевых органах[3].
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| Гэта — накід артыкула па мэдыцыне. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |