Перайсьці да зьместу

Ракаўцы (Гарадзенская вобласьць)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Ракаўцы (Смаргонскі раён)»)
Ракаўцы, трансьліт. Rakaŭcy
Населены пункт
Краіна Беларусь
Вобласьць Гарадзенская
Раён Смаргонскі
Сельсавет Крэўскі
Часавы пас
Каардынаты 54°16′34″ пн. ш. 26°18′53″ з. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць 331 чал. (2009)[1]
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код +375 1592
Паштовы індэкс 231026
СААТА 4256827156
Нумарны знак 4
Ракаўцы на мапе Беларусі ±
Ракаўцы
Ракаўцы
Ракаўцы
Ракаўцы
Ракаўцы
Ракаўцы

Ра́каўцы[2] — вёска ў Смаргонскім раёне Гарадзенскай вобласьці. Уваходзіць у склад Крэўскага сельсавету. На захад ад вёскі праходзіць дарога М7.

  • 2009 год — 331 чалавек[1]
  • 1999 год — 409 чалавек

У 1971 годзе каля вёскі школьнік знайшоў скарб з 826 арабскіх манэтаў (срэбныя дырхемы) IX—X стагодзьдзяў. Скарб быў перададзены на захоўваньне ў Інстытут гісторыі Акадэміі навук Беларусі. У 2017 годзе выявілася, што апісаны ў шматлікіх навуковых выданьнях скарб — зьнік бязь сьледу. У Інстытуце гісторыі ня ведаюць калі і куды ён падзеўся[3].

У 1987 годзе смаргонскі бульдазэрыст выкапаў каля вёскі яшчэ каля 2,5 тысячы дырхем, якія нейкі час трымаў у хаце. Потым выпадкам пра іх даведаліся супрацоўнікі смаргонскага музэю і перадалі скарб у Нацыянальны музэй гісторыі і культуры Беларусі.

Абодва ракавецкія скарбы лічацца найбуйнейшымі знаходкамі арабскіх манэтаў на тэрыторыі Беларусі.

  1. 1 2 Колькасьць насельніцтва Беларусі на кастрычнік 2009 году
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf) С. 349
  3. З Інстытуту гісторыі зьнік унікальны скарб манэтаў Х стагодзьдзя. Калі і куды — загадка, Радыё Свабода, 21 чэрвеня 2017