Перайсьці да зьместу

Рай (Смаленская вобласьць)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Рай (Смаленскі раён)»)
Рай
рас. Рай
Населены пункт
Краіна Расея
Суб’ект фэдэрацыі Смаленская вобласьць
Муніцыпальны раён Смаленскі
Геаграфія
Плошча 0,7 км²
Часавы пас
Каардынаты 54°42′34″ пн. ш. 32°00′26″ з. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць 132 чал. (2007)
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код +7 481
Паштовы індэкс 214518
Нумарны знак 67
Рай на мапе Расеі
Рай
Рай
Рай

Рай — вёска ў Смаленскім раёне Смаленскай вобласьці. Уваходзіць у склад Прыгорскага сельскага паселішча. Насельніцтва на 2007 год — 132 чал.

Знаходзіцца ў цэнтральнай частцы вобласьці, за 1,5 км на поўдзень ад аўтамагістралі А141 Арол — Віцебск і за 6 км да паўднёвы захад ад Смаленску.

Паўднёванямецкі рыцар Якаў фон-Ляр пасьля паступленьня на службу да караля польскага і вялікага князя літоўскага Ўладзіслава IV, атрымаў зямельныя валадарствы ў Смаленскім павеце, пасьля чаго быў прылічаны да польска-літоўскага дваранства. Пасьля ён дадаў да свайго прозьвішча празваньне «Лярскі». Пасьля 1654 году (калі Смаленск быў захоплены Маскоўскім княствам) Якаў фон-Ляр перайшоў на службу да цара Аляксея Міхайлавіча і, захаваўшы свае валадарствы, стаў менавацца Ванлярлярскім. Раем назваў сваю сядзібу Аляксандар Ванлярлярскі (быў жанаты на У. Д. Паўтарацкай — стрыечнай сястры Ганны Керн). З 1813 году сядзіба ўзмоцнена забудоўвалася, быў збудаваны сябзібны дом, мураваная царква, разьбіты парк.

Казанская царква і званіца, раней уваходзілі ў комплекс сядзібы Ванлярлярскіх.

  • Рай // Смоленская область: Энциклопедия в 2 т. / Редкол.: Г. С. Меркин (отв. ред.) и др. Т. 2: А—Я. — Смоленск: СПГУ, 2003. — 624 с.