Разам (партыя)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

Партыя «Разам» (па-расейску: партия «Вместе») — няісная пакуль палітычная партыя, якую плянуе стварыць штаб Віктара Бабарыкі.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

31 жніўня ў Інтэрнэце быў апублікаваны зварот былога кандыдата ў прэзыдэнты Віктара Бабарыкі, які быў запісаны яшчэ да ягонага арышту. У ім гучаць словы «мы не змаглі перамагчы на выбарах». Пасьля гэтага ён кажа аб стварэньні «партыі альбо руху» з наступнымі задачамі:

  • Правесьці канстытуцыйную рэформу;
  • Працаваць над паляпшэньнем эканомікі;
  • Даваць людзям магчымасьць праяўляць грамадзянскую ініцыятыву.

Пасьля Бабарыкі зь відэазваротам выступіла кіраўніца ягонага перадвыбарчага штабу Марыя Калесьнікава, якая цяпер уваходзіць у Каардынацыйную раду. Яна паведаміла, што ствараецца палітычная партыя «Разам» і блізкім часам будуць пададзеныя дакумэнты на рэгістрацыю[1].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]