Разалія Султангарэева

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Разалія Султангарэева
Розалиә Әсфәндиәр ҡыҙы Солтангәрәева
Дата нараджэньня 28 сакавіка 1955(1955-03-28) (68 гадоў)
Месца нараджэньня Новасяпяшава (па-башкірску: Яңы Сәпәш) Альшэеўскага раёну Башкірскай АССР
Месца вучобы Башкірскі дзяржаўны пэдагагічны інстытут
Занятак пісьменьніца, збіральнік фальклору, фальклярыстка, філёляг
Навуковая сфэра фальклярыстыка, музыкаведа
Месца працы ІГМЛ Уфімскага навуковага цэнтру РАН
Вядомая як дасьледніца традыцыйнай башкірскай музычнай творчасьці, аўтарка шматлікіх кубаіраў, выканаўца народных песьняў
Жанры паэзія
Навуковая ступень доктар філялягічных навук[d]
Узнагароды

Раза́лія Султангарэева (па-башкірску: Розалиә Әсфәндиәр ҡыҙы Солтангәрәева) — доктар філялягічных навук, спэцыялістка з традыцыйнай башкірскай музычнай творчасьці, аўтарка шматлікіх кубаіраў, выканаўца народных песьняў, Заслужаная дзяячка культуры Башкірскай АССР (1989). Нарадзілася 28 сакавіка 1955 году ў вёсцы Новасяпяшава (па-башкірску: Яңы Сәпәш) Альшэеўскага раёну Башкірскай АССР. Дыплямантка 12-га Ўсясьветнага фэстывалю моладзі ды студэнтаў у Маскве (1985), ляўрэатка Міжнароднага конкурсу акынаў і сэсэнаў (Алматы, 1996), Усерасейскага конкурсу выканаўцаў народнае песьні (Смаленск, 1991), рэспубліканскага конкурсу выканаўцаў народнае песьні на прыз імя Р. Альмухамэтава (1984). Ляўрэатка літаратурнае прэміі імя Міфтахэтдына Акмулы (1991), узнагароджаная найвышэйшаю дзяржаўнаю наградаю Башкартастануордэнам Салавата Юлаева. З 2011 году ўзначальвае Таварыства башкірскіх кабетаў Рэспублікі Башкартастану.