Перайсьці да зьместу

Раду Жудэ

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Раду Жудэ
па-румынску: Radu Jude
Дата нараджэньня 28 сакавіка 1977 (49 гадоў)
Месца нараджэньня
Месца вучобы
Занятак рэжысэр
Навуковая сфэра фільм[2] і кінарэжысура[d][2]
IMDb ID 1257492

Раду Жудэ (па-румынску: Radu Jude, нар. 28 сакавіка 1977, СРР м. Бухарэст) — румынскі кінарэжысэр і сцэнарыст.

Нарадзіўся 28 сакавіка 1977 года ў Бухарэсьце (Румынія). У 2003 годзе скончыў факультэт рэжысуры Унівэрсытэта мэдыя ў Бухарэсьце, затым працаваў асістэнтам у рэжысэраў Коста-Гаўраса і Крысьці Пую. Яго кароткія мэтры «Тэлевізар у капелюшы» (2006) і «Аляксандра» (2006) былі адзначаны ўзнагародамі на многіх міжнародных фэстывалях і цёпла прыняты крытыкамі. Поўнамэтражным дэбютам стаў фільм «Самая шчасьлівая дзяўчына на сьвеце» (2009), які заваяваў прыз Эўрапейскай канфэдэрацыі мастацкага кіно Бэрлінскага кінафэстывалю. У 2014 годзе кароткамэтражка «Яно можа прайсьці скрозь сьцяну» ўдастоілася спэцыяльнай узнагароды Канскага кінафэстывалю. Адна з самых знакамітых стужак рэжысэра — калярытны этна-вэстэрн «Брава!», адзначаная «Сярэбраным мядзьведзем» за найлепшую рэжысуру.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Раду Жудэсховішча мультымэдыйных матэрыялаў