Радамскае авіяшоў
| Радамскае авіяшоў | |
| польск. Pokazy lotnicze w Radomiu[1] | |
| Тып | выстава |
|---|---|
| Пэрыядычнасьць | кожныя 2 гады |
| Краіна | Польшча |
| Мясьціна | Радам |
| Арэна | лётнішча Варшава-Радам |
| Каардынаты | 51°23′21″ пн. ш. 21°12′49″ з. д.HGЯO |
| Гады правядзеньня | 26 гадоў |
| Пачатак | 2000 |
| Апошняе правядзеньне | 2025 |
| Арганізатары | Агенцтва вайсковай маёмасьці Польшчы, Галоўнае камандаваньне Ўзброеных сілаў Польшчы[2] |
| Папярэдняя падзея | 2025 |
| Наступная падзея | 2027 |
| airshowradom.pl | |
Радамскае авіяшоў — авіяімпрэза, якая ладзіцца раз за два гады на аэрапорце Радам-Садкоў у Радаме (Мазавецкае ваяводзтва, Польшча).
Першае авіяшоў было арганізавана ў 1991 годзе ў Познані. У 2001 годзе паказы перанесьлі ў Радам. Падчас імпрэзы маюць месца паднебныя паказы авіяцыі, выставы абсталяваньня, канцэрты, забавы для дзяцей ды іншыя.

У гісторыі імпрэзы мелі месца два трагічныя выпадкі. Падчас авіяшоў 1 верасьня 2007 году ў паветры падчас выкананьня акрабатычнай фігуры сутыкнуліся два польскіх пілётаў з групы «AZL Żelazny» зь Зялёнай Гары; пілёты загінулі. 30 жніўня 2009 году разьбіўся беларускі самалёт-зьнішчальнік Су-27; абодва пілёты — палкоўнік Аляксандар Марфіцкі (намесьнік камандуючага Заходняга апэратыўна-тактычнага камандаваньня Ваенна-паветраных сілаў і войскаў ПВА) і палкоўнік Аляксандар Жураўлевіч (намесьнік камандзіра 61-й зьнішчальнай авіяцыйнай базы ў Баранавічах) — не катапультаваліся й загінулі.[3]
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ^ Якуб Аварушка. Pokazy lotnicze w Radomiu odwołane (пол.) // Радыё «Эска», 29 жніўня 2025 г. Праверана 30 жніўня 2025 г.
- ^ Арганізатары (пол.) // Радамскае авіяшоў, 2025 г. Праверана 30 жніўня 2025 г.
- ^ Трагедыя на авіяшоў у Польшчы // Наша Ніва, 30 жніўня 2009 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Радамскае авіяшоў — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў