Радамір

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

Радамі́р — славянскае мужчынскае імя. Паходзіць ад словаў ра́дзіць + мір = «змагацца за мір», «дзеля міру»; альбо радзі + мер = «змагацца за веліч», «дзеля велічы».

Жаночы варыянт імя — Радаміра. Зьмяншальныя формы: Радэк, Радка, Мірэк. Падобныя імёны: Радзімір, Радамер, Радзімер, Радзім, Радмер; жаночае Радзіміра.

Этымалёгія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паходзіць ад словаў рад (радасьць, клопат) і мір[1] (мір, сьвет), што азначае «той, хто радуецца міру/сьвету» або «радасьць сьвету»[2].

Існуе таксама варыянт паходжаньня ад радзі + мір, то бок «рупіцца, дбаць пра мір»[2].

Мяніны[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Славацкія Радаміры сьвяткуюць свае мяніны 29 лютага, то бок толькі ў вісакосныя рокі. У Чэхіі мяніны прыпадаюць на 3 ліпеня, у Польшчы —  на 28 студзеня.

Крыніцы і заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Radzimierz — Meaning of Radzimierz, What does Radzimierz mean?(анг.) Baby Names Pedia. Greater Works. Праверана 22 студзеня 2013 г.
  2. ^ а б Значение имени Радомир(рас.) Как зовут Праверана 22 студзеня 2013 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]