Рагацік песьцікавы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Рагацік песьцікавы

Рагацік песьцікавы ці кляварыядэльфус (па-лацінску: Clavariadelphus pistillaris) — рэдкі від грыбоў сямейства Clavariadelphaceae. Рагацік песьцікавы не прыгодны ў ежу.

Апісаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пладовае цела булавападобнае. Пафарбаваны ў аранжава-жоўтыя ці лімонна-жоўтыя тоны, пры націсканьні набывае чырванавата-карычневае адценьне. ножка ўнізе вужэйшая. Споры белыя або сьветла-жоўтыя.

Арэал[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Арэал перарывісты, ахоплівае Эўропу, Усходнюю Азію, Паўночную Амэрыку. У Беларусі адзначаны ў Берасьцейскай (Пружанскі раён), Віцебскай (Ушацкі раён), Гомельскай (Жыткавіцкі раён), Менскай (Смалявіцкі раён) і Магілёўскай (Асіповіцкі раён) абласьцях.[1]

Біялёгія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пладовыя целы назіраюцца ў восеньскі пэрыяд.[1]

Ахова[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ахоўваецца ў Летуве, Латвіі, Расейскай Фэдэрацыі, Украіне і Польшчы.[1]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Пармасто Э. Х. Определитель рогатиковых грибов СССР. — Л.: «Наука», 1965. — С. 47—48.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Рагацік песьцікавысховішча мультымэдыйных матэрыялаў