Перайсьці да зьместу

Рабэрта Руса

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рабэрта Руса
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 23 лютага 1997(1997-02-23)[1] (28 гадоў)
Рост 205 см[1]
Клюбная інфармацыя
Клюб Сыр Сэйфці
Клюбы
Гады Клюб
2014—2018 Клюб Італія[d]
2019—4 Сыр Сэйфці
Зборныя
2018—4 Італія[d]

Рабэ́рта Ру́са (па-італьянску: Roberto Russo; 27 лютага 1997 году) — італьянскі валейбаліст, цэнтральны блякавальнік клюбу «Сыр Сэйфці» і зборнай Італіі.

У дзяцінстве марыў стаць футбалістам, але праз тое, што ягоны дзядзька быў валейбалістам, урэшце, абраў іншы від спорту[2]. Валейбольная кар’ера гульца пачалася ў клюбе Сэрыі Д «Партыніка», дзе валейбаліст стаў пераможцам турніру[3] і прасунуўся зь ім у Сэрыі С. У сэзоне 2014—2015 гадоў далучыўся да клюбу «Клюб Італія» з Сэрыі Б, знаходзячыся ў складзе каманды наступныя гады. У сэзоне 2018—2019 гадоў быў запрошаны ў клюб «Порта Рабур Коста» з найвышэйшага дывізіёну італьянскага першынства. Ужо праз год узмоцніў шэрагі клюбу «Сыр Сэйфці», у складзе якога браў розныя тытулы як унутры краіны, гэтак і па-за ейнымі межамі.

У 2018 годзе ён атрымаў свой першы выклік у нацыянальную зборную Італіі, у складзе якой браў удзел у Міжземнаморскіх гульнях. Пасьля гэтага, баронячы гонар радзімы, браў залатыя мэдалі чэмпіянатаў сьвету 2022 і 2025 гадоў, а таксама быў срэбраным прызэрам чэмпіянату Эўропы 2023 году.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]