Перайсьці да зьместу

Рабэн Лё Нарман

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рабэн Лё Нарман
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 11 лістапада 1996(1996-11-11)[1] (30 гадоў)
Рост 187 см
Пазыцыя абаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Атлетыка Мадрыд
Нумар 24
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2013—2016 Брэст 1 (0)
2016—2019 Рэал Сасьедад Б[d] 82 (4)
2018—2024 Рэал Сасьедад 167 (4)
2024—4 Атлетыка Мадрыд 60 (3)
Зборныя
2023— Гішпанія 28 (1)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
10 кастрычніка 2026.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
3 кастрычніка 2026.

Рабэ́н Лё Нарма́н (па-француску: Robin Le Normand; нар. 11 лістапада 1996 году) — гішпанскі футбаліст, абаронца клюбу «Атлетыка» і нацыянальнай зборнай Гішпаніі. Нарадзіўся і пачаў сваю кар’еру ў Францыі. У складзе гішпанскай зборнай стаў чэмпіёнам Эўропы.

Скончыў футбольную акадэмію францускага клюбу «Брэст». У складзе каманды згуляў толькі адзін матч 15 красавіка 2016 году ў матчы Лігі 2 супраць «Сашо»[2]. 5 ліпеня 2016 году Лё Нарман падпісаў двухгадовы кантракт з «Рэал Сасьедадам», выступаючы за другую каманду клюбу[3]. У жніўні 2018 году атрымаў новы кантракт яшчэ на два гады. 26 лістапада таго ж году дэбютаваў у асноўнай камандзе, зьявіўшыся ў матчы супраць «Сэльты»[4]. Па сыходзе Эктара Марэны футбаліст стаў неад’емнай часткай стартавага складу[5]. Першым голам у Ля Лізе за каманду адзначыўся 30 лістапада 2019 году, адкрыўшы лік у матчы з «Эйбарам», які скончыўся зь лікам 4:1[6]. 27 ліпеня 2024 году мадрыдзкі «Атлетыка» абвесьціў аб пагадненьні з «Рэал Сасьедад» аб падпісаньні кантракту зь Лё Нарманам[7]. 3 жніўня гулец афіцыйна далучыўся да сталічнага клюбу паводле пяцігадовага кантракту[8].

У траўні 2023 году Рада міністраў Гішпаніі надала Лё Нарману гішпанскае грамадзянства пасьля амаль сямі гадоў жыцьця ў Гішпаніі, што азначала, што ён зможа бараніць гонар зборнай Гішпаніі[9]. 2 чэрвеня быў улучаны ў каманду на матч Лігі нацыяў[10], дэбютаваўшы ў складзе праз 13 дзён у паўфінале супраць зборнай Італіі, дзе футбаліст выйшаў у цэнтры абароны разам зь іншым натуралізаваным французам Эмэрыкам Ляпортам[11].

«Рэал Сасьедад»:

Гішпанія:

  1. ↑ Robin Le Normand // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. ↑ FC Sochaux-Montbéliard 1–0 Stade Brestois 29. Ligue 1.
  3. ↑ Robin Le Normand, Sanse's new incorporation. Real Sociedad (05.07.2016).
  4. ↑ Fernández, Iñaki. Oyarzabal se recupera a tiempo y Le Normand entra por Aritz // Gipuzkoa Gaur, 26.11.2018 г.
  5. ↑ Le Normand, la gran apuesta de la Real Sociedad. El Desmarque (03.04.2020). Архіўная копія ад 23.07.2022 г.
  6. ↑ Odegaard helps Real Sociedad to big win over Eibar. Marca (30.11.2019).
  7. ↑ Agreement with Real Sociedad for the transfer of Robin Le Normand // Atlético Madrid, 27.07.2024 г.
  8. ↑ Welcome, Le Normand! // Atlético Madrid, 03.08.2024 г.
  9. ↑ Robin Le Normand a obtenu la nationalité espagnole // L’Équipe, 24.05.2023 г.
  10. ↑ Robin Le Normand appelé avec l’Espagne // L’Équipe, 02.06.2023 г.
  11. ↑ Pettit, Mark. Spain 2-1 Italy: Joselu sends La Roja back to final // UEFA, 15.06.2023 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]