Піюс IX
| па-лацінску: Pius PP. IX | |
| Пасьвечаньні | |
|---|---|
| Кансэкрацыя | Піюс VIII, Джаваньні Джакама Сынібальдзі[d] і Антоніё Люіджы Піяцьці[d] |
| Асабістыя зьвесткі | |
| Імя пры нараджэньні | па-італьянску: Giovanni Maria Battista Pietro Pellegrino Isidoro Mastai-Ferretti |
| Нарадзіўся | 13 траўня 1792[1][2][3][…] |
| Памёр | 7 лютага 1878[2][3][5][…] (85 гадоў) |
| Пахаваны | |
| Дэнамінацыя | Каталіцкая царква[6] |
| Бацькі | Conte Girolamo Mastai Ferretti[d][7] Caterina Solazzi[d][7] |
| Адукацыя | |
| Заняткі | каталіцкі сьвятар, дыплямат, каталіцкі біскуп, архібіскуп |
| Подпіс | |
| Герб | |
| Дзень памяці | 7 лютага |
Пі́юс IX (па-лацінску: Pius PP. IX), сьвецкае імя Джаваньні Марыя Мастаі-Фэрэцьці (па-італьянску: Giovanni Maria Mastai-Ferretti; 13 траўня 1792, Сэнігалія, Папская дзяржава — 7 лютага 1878, Ватыкан) — папа рымскі з 16 чэрвеня 1846 па 7 лютага 1878 году. Ягоны амаль 32-гадовы пантыфікат ёсьць найдаўжэйшым спраўджаным тэрмінам з усіх папаў у гісторыі. Калі ўлучыць у сьпіс неправераныя зьвесткі, тады ягоны тэрмін ёсьць другім пасьля апостала Пятра. Піюс вядомы скліканьнем Першага Ватыканскага сабору ў 1868 годзе і канчатковай стратай кантролю над Папскай дзяржавай у 1870 годзе на карысьць каралеўства Італіі. Пасьля гэтага ён адмовіўся пакінуць Ватыкан, абвесьціўшы сябе «вязьнем у Ватыкане».
Ягоны заклік аб фінансавай падтрымцы аднавіў глябальныя ахвяраваньні, вядомыя як дэнарыі сьвятога Пятра. Ён умацаваў цэнтральную ўладу Сьвятога Пасаду і Рымскай курыі над сусьветнай каталіцкай царквой, а таксама фармалізаваў канчатковы дактрынальны аўтарытэт папы. Дагмат аб папскай беспамылковасьці быў высунуты ў 1870 годзе. Папа Ян Павал II бэатыфікаваў яго ў 2000 годзе.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Джаваньні Марыя Мастаі-Фэрэцьці нарадзіўся 13 траўня 1792 году ў Сэнігаліі. Ён быў дзевятым дзіцем у шляхецкай сям’і Джыраляма дэі Конці Мастаі-Фэрэцьці, унучатага пляменьніка П’етра Джыраляма Гульельмі, і ягонай жонкі Катэрыны Антоніі Мадалены Саляцэі дзі Фана[8]. Ён быў ахрышчаны ў дзень свайго нараджэньня з імёнамі Джаваньні Марыя Батыста П’етра Пэлегрына Ісыдора. Атрымаў адукацыю ў каледжы піяраў у Вальтэры і ў Рыме.
У 1814 годзе, будучы студэнтам багаслоўя ў сваім родным горадзе Сэнігаліі, ён сустрэў папу Піюса VII, які вярнуўся з французскага палону. У 1815 годзе Мастаі-Фэрэцьці ўвайшоў у папскую гвардыю, але неўзабаве быў звольнены праз эпілептычнага прыпадак[9]. Ён аддаў сябе на міласьць Піюса VII, які ўзвысіў яго і падтрымаў далейшыя тэалягічныя дасьледаваньні. Мастаі-Фэрэцьці быў пасьвечаны ў сьвятары 10 красавіка 1819 году. Папа спачатку настойваў на тым, каб іншы сьвятар дапамагаў Мастаі-Фэрэцьці падчас сьвятой Імшы, але згарнуў свае ўмовы пасьля таго, як абморы сталі менш частымі[10]. Спачатку ён працаваў рэктарам Інстытута Таты Джаваньні ў Рыме.
Незадоўга да сваёй сьмерці Піюс VII на прапанову чылійскага лідэра Бэрнарда О’Гігінза рэарганізаваць Каталіцкую Царкву новай рэспублікі прызначыў будучага папу аўдытарам дзеля дапамогі апостальскаму нунцыю мансыньёру Джаваньні Музі ў першай місіі ў Паўднёвую Амэрыку пасьля рэвалюцыі[11]. Мэтай місіі была вызначэньне ролі каталіцкай царквы ў Чылі і ейныя стасункі зь дзяржавай, але калі яна нарэшце прыбыла ў Сант’яга-дэ-Чылі ў сакавіку 1824 году, О’Гігінз быў зрынуты і заменены генэралам Рамонам Фрэйрэ, які быў ужо менш прыхільна пастаўлены да царквы і нават зрабіў варожыя захады, зрабіўшы захоп царкоўнай маёмасьці. Місія скончылася няўдачай, вярнуўшыся ў Эўропы ані з чым[12]. Па вяртаньні ў Рым наступнік Піюса VII, папа Леў XII, прызначыў Мастаі-Фэрэцьці кіраўніком шпіталя Сан-Мікеле-а-Рыпа ў Рыме і канонікам Санта-Марыя-ін-Вія-Лята.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Martina G. papa, beato PIO IX // Dizionario Biografico degli Italiani (італ.) — 2015. — Vol. 84.
- 1 2 Pius (Pius IX.) // Brockhaus Enzyklopädie (ням.) — F.A. Brockhaus, 1796.
- 1 2 Pius IX // Gran Enciclopèdia Catalana (кат.) — Grup Enciclopèdia, 1968.
- ↑ Архіў гістарычных запісаў — 1808.
- ↑ Schäfer J. Pius IX. // Ökumenisches Heiligenlexikon — 1998.
- ↑ Catholic-Hierarchy.org (анг.) — USA: 1990.
- 1 2 Pas L. v. Genealogics (анг.) — 2003.
- ↑ «Giovanni Maria Battista Mastai Ferretti, aka Pope Pius IX». Family Search.
- ↑ Van Biema, David (27.08.2000). «Not So Saintly?». Time.
- ↑ Schmidlin, Josef (1922–1939). «Papstgeschichte». Munich: Köstel-Pusztet. — С. 8.
- ↑ «El Papado y la Iglesia naciente en América Latina (1808–1825)». Viajeros.net.
- ↑ Yves Chiron (2016). «Pie IX. Face à la modernité» (2nd ed.). Éditions Clovis. — С. 63—71.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Піюс IX. Catholic Encyclopedia.
