Перайсьці да зьместу

Піюс Зутэр

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Піюс Зутэр
Рост 180 см[1]
Вага 80 кг
Пазыцыя нападнік
Грамадзянства
Дата нараджэньня 24 траўня 1996(1996-05-24)[2] (30 гадоў)
Месца нараджэньня
Клюб Сэнт-Луіс Блюз
Выступаў за
Гульнявая кар’ера 2015  цяпер

Пі́юс Зу́тэр (па-нямецку: Pius Suter; нар. 24 траўня 1996 году) — швайцарскі хакеіст, нападнік клюбу «Сэнт-Луіс Блюз» з Нацыянальнай хакейнай лігі.

Як юніёр навучаўся хакею ў Канадзе, але па старце прафэсійнай кар’еры вярнуўся на радзіму, дэбютаваўшы ў складзе клюбу «Лаянз». У сэзоне 2016—2017 гадоў Зутэр 20 сьнежня 2016 году падпісаў аднагадовае падаўжэньне кантракту з клюбам да 2018 году[3]. 26 жніўня 2017 году ён усталяваў рэкорд Лігі чэмпіёнаў, пацэліўшы чатыры галы ў пераможным матчы з францускай камандай «Рапас»[4]. Гульня скончылася зь лікам 11:1. У 2017 годзе быў запрошаны да трэнавальнага кэмпу клюбу «Атава Сэнатарз», але хутка вярнуўся да цюрыскай каманды. Праз год ён паўдзельнічаў у падобным лягеры, але ўжо клюбу «Нью-Ёрк Айлэндэрз»[5]. Зутэр закончыў сэзон 2019—2020 гадоў як найлепшы бамбардзір чэмпіянату Швайцарыі, паклаўшы на свой рахунак 53 пункты ў 50 матчах рэгулярнага сэзоне, стаўшы таксама самым каштоўным гульцом[6]. 13 ліпеня 2020 году Зутэр абвесьціў, што пакідае лігу, каб працягнуць кар’еру ў Паўночнай Амэрыцы[7]. У тым жа месяцы склаў аднагадовы кантракт з «Чыкага Блэкгокс»[8]. Пасьля дэбютнага сэзону яшчэ па два гады адгуляў у складзе «Дэтройт Рэд Ўінгс» і «Ванкувэр Кэнакс». 2 ліпеня 2025 году швайцарац падпісаў двухгадовы кантракт з «Сэнт-Луіс Блюз» на суму ў 8,25 млн даляраў[9].

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]