Пісьмы ад яе
«Пісьмы да яе» | |
![]() Францішак Аляхновіч | |
Жанр: | апавяданьне |
---|---|
Аўтар: | Францішак Аляхновіч |
Мова арыгіналу: | беларуская |
Год напісаньня: | 1918 |
Публікацыя: | «Гоман», 1918 |
«Пісьмы да яе» — апавяданьне ўпершыню абнародаванае на старонках выданьня «Гоман». Час выданьня — 1918 год. Друкаваўся ў нумарах: 29, 30, 32, 33. Аўтар апавяданьня Францішак Аляхновіч. Свае імя ён не паставіў падчас выданьня, але выкарыстаў свой псэўданім — Ягор Монвід.
Зьмест[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Апавяданьне складаецца з 17 лістоў, што пісаў Янка да сваёй каханай жанчыны. Яна мае імя Маланьня (у апавяданьні — Маланка, Маланця, Маланачка). Мужчына знаходзіцца ў астрозе ў Вільні, у Лукішках. Першыя лісты напоўненыя радасьцю, шчасьцем, чаканьнем волі. Паступова настрой лістоў мяняецца. Усё болей Янка нешта адчувае нядобрае. Маланка перастае яму адказваць й ня піша лістоў. Астані ліст, што пісаў Янка расказвае чытачу аб здрадзе Маланкі. Іх адносіны закончыліся. Апавяданьне заканчваецца выпісам зь мясцовае газэты:
Самагубста ў турме. 4 верасьня ў губэрнскай турме кавалкам шкла з ваконнай шыбы перарэзаў сабе горла палітычны арыштант Янка Х. Гожа адзначыць, што самагубства сталася на дзень перад выхадам яго на волю. Прычыны невядомы…