Піраньня

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Піраньі»)
Піраньня
Клясыфікацыя
ЦарстваЖывёлы
ПадцарстваЭўмэтазоі
ТыпХордавыя
ПадтыпХрыбетныя
НадклясаРыбы
КлясаКасьцявыя рыбы
НадатрадКасьцістыя рыбы
АтрадКарпападобныя
ПадатрадХарацынападобныя
СямействаПіраньневыя
РодПіраньні
Бінамінальная намэнклятура
Serrasalmus

Піраньня (Serrasalmus) — род прэснаводных рыб сямейства піраньневых атрада карпападобных. Пашыраны ў басэйнах рэк Амазонка, Арынока і іншых рэк у паўночна-ўсходняй частцы Паўднёвай Амэрыкі. Разам зь піраньнямі родаў Рузвэльтыела і Пігацэнтрус складаюць падсямейства драпежных піраньняў (каля 25 відаў).

Даўжыня да 35 см, зрэдку да 60 см. Цела высокае, сьціснутае з бакоў. Ёсьць тлушчавы плаўнічок. Моцныя сківіцы, на верхняй да 66, на ніжняй да 77 вострых кліналадобных зубоў. Арыентуюцца пераважна пры дапамозе зроку і нюху. Чародныя рыбы. Зграя піраньняў за некалькі хвілін здольная зьнішчыць жывёлу масай каля 50 кг. Аб’екты акварыюмнага рыбаводзтва.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Піраньнясховішча мультымэдыйных матэрыялаў