Пірава перамога

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Кампанія Піра

Пі́рава перамо́га — перамога, здабытая празьмерным коштам; перамога, роўная паразе.

Выраз пайшоў ад бітвы пры Аўскуле ў 279 да н. э. Тады эпірская армія цара Піра на працягу двух дзён наступала на войска рымлянаў і разьбіла іх, але страты былі такія вялікія, што Пір сказаў: «Яшчэ адна такая перамога, і я застануся бяз войска».