Піза (футбольны клюб)
| Піза | |
| Поўная назва | Pisa Sporting Club S.r.l. |
|---|---|
| Заснаваны | 1909 |
| Горад | Піза, Італія |
| Стадыён | Арэна Гарыбальдзі Умяшчальнасьць: 12 500[1] |
| Галоўны трэнэр | |
| Чэмпіянат | Сэрыя А |
| · 2024—2025 | Сэрыя Б, 2 месца (падвышэньне) |
pisasportingclub.com (італ.) (анг.) | |
«Пі́за» (па-італьянску: Pisa SC) — італьянскі футбольны клюб зь Пізы, якая месьціцца ў рэгіёне Таскана. Свае хатнія матчы каманда ладзіць на стадыён Арэна Гарыбальдзі, якая таксама называецца імём Рамэо Анканэтані.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Пасьля павышэньня ў Сэрыю Б у 1965 годзе «Пізе» спатрэбілася тры гады, каб упершыню дабрацца да Сэрыі А. Аднак каманда вылецела з найвышэйшага дывізіёну ў апошні дзень сэзону 1968—1969 гадоў.

Правёўшы большую частку 1970-х гадоў у Сэрыі С, «Піза» вярнулася ў Сэрыю Б у 1979 годзе. Да таго часу клюб быў пад кіраўніцтвам Рамэо Анканэтані. У 1982 годзе каманда вярнулася ў Сэрыю А, запачаткаваўшы час з шасьці з наступных дзевяці сэзонаў у элітным дывізіёне. З дацкім паўабаронцам Кляўсам Бэрггрэнам сярод зорак, «Піза» здолела заняць 11-е месца ў Сэрыі А сэзону 1982—1983 гадоў. У наступным сэзоне пізанцы страцілі месца ў найвышэйшым дывізіёне, а 15 тысяч заўзятараў прыехалі ў Мілян на лёсавызначальную перадапошнюю гульню. Вылет прынёс клюбу значныя фінансавыя цяжкасьці, і да 1994 году яны былі вымушаныя заглыбіцца ў Сэрыі С1. Адміністрацыя клюбу зрабіла рэфармаваньне структуры, але ў 1996 годзе каманда ўжо спаборнічала ў Сэрыі С2. У 1999 годзе «Піза» была ў Сэрыі С1. З тых часоў каманда імкнулася да дасягненьня статусу клюбу Сэрыі Б, чаго яна дасягнула ў 2007 годзе.
У траўні 2002 году ўладальнікам клюбу стаў Маўрыцыё Міяна[3], які прызначыў ганаровым прэзыдэнтам «Пізы» нямецкую аўчарку Гюнтэра IV. У сэзоне Сэрыі С1 2002—2003 гадоў «Піза» дайшла да фіналу плэй-оф, але прайграла ў дадатковы час «Альбіналефэ». Прэзыдэнт Гюнтэр наведваў матчы і брахаў у падтрымку каманды. У 2005 годзе Міяна прадаў «Пізу»[4]. У сэзоне 2005—2006 гадоў каманда, якая спачатку лічылася галоўным фаварытам на павышэньне, стала змагалася за вылет і пазьбегла вылету ў двух драматычных рэгіянальных дэрбі супраць «Масэзэ». У наступным сэзоне з новым трэнэрам П’ера Бральля «Піза» вярнулася да барацьбы за месца ў больш вышэйшых лігах. Дружына завяршыла рэгулярны сэзон на трэцім месцы і ў рэшце рэшт прабіліся праз плэй-оф, перамогшы «Вэнэцыю» ў паўфінале і «Монцу» ў фінале.
У сэзоне Сэрыі Б 2007—2008 гадоў, першым за 13 гадоў, Джан П’ера Вэнтура быў прызначаны на замену Бральлі на пасаду галоўнага трэнэра «нэрадзуры». Не зважаючы на першапачатковыя прагнозы аб месцы ў сярэдняй частцы турнірнай табліцы. Неблагія выступы «Пізы» прывялі каманду да барацьбы за наўпроставае прасоўваньне ў найвышэйшы дывізіён, у тым ліку дзякуючы нападніцкай лініі ў складзе Алесіё Чэрчы, Хасэ Ігнасьё Кастыльлё і Віталя Кутузава, якая аказалася адной з найлепшых у лізе. Клюб скончыў рэгулярны сэзон на шостым месцы, тым самым атрымаўшы месца ў плэй-оф за прасоўваньне, дзе пазьней пацярпеў паразу ад «Леччэ».
Склад
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Актуальны на 21 лютага 2026 году
|
|
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ «Arena Garibaldi – Stadio Romeo Anconetani». Comune di Pisa.
- ↑ Oscar Hiljemark è il nuovo Tecnico del Pisa — 2026.
- ↑ Calabrese, Giuseppe (15.05.2002). «Il Pisa nell’ era Gunther 'Tanti soldi per salire in A'». La Repubblica.
- ↑ Camedda, Paolo (25.08.2021). «Gunther e il Pisa: quando un cane diventò presidente onorario di un club di calcio». Goal.