Пётар Прывалаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Пётар Фраловіч Прывалаў
22 сьнежня 189831 сьнежня 1951 (53 гады)
Privalov PF.jpg
Месца нараджэньня Сьцяг Расейскай імпэрыі Смалявічы, Чарнігаўская губэрня
Месца сьмерці Сьцяг СССР Масква, РСФСР
Прыналежнасьць СССР СССР
Род войскаў пяхота
Гады службы 1917—1941
Званьне генэрал-маёр
Камандаваў 192-я горнастралковая дывізія
Бітвы/войны
Узнагароды
Ордэн Чырвонага Сьцягу
Мэдаль «XX гадоў Працоўна-Сялянскай Чырвонай Арміі»
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Прывалаў (неадназначнасьць).

Пё́тар Фрало́віч Прыва́лаў (22 сьнежня 1898, в. Смалявічы Чарнігаўскай губэрні, Расейская імпэрыя — 31 сьнежня 1951, Масква, РСФСР, СССР) — савецкі вайскавод, генэрал-маёр (1940), удзельнік Першай сусьветнай, грамадзянскай і Другой сусьветнай войнаў.

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пётар Прывалаў нарадзіўся 22 сьнежня 1898 року ў вёсцы Смалявічы Чарнігаўскай губэрні ў сям’і працоўнага. Па сканчэньні вясковай школы цягам сямі гадоў працаваў пекарам і чарнарабочым. У 1917 быў прызваны ў царскае войска, браў удзел у Першай сусьветнай вайне на Заходнім фронце, даслужыўся да званьня унтэр-афіцэра. У сакавіку 1918 далучыўся да Рабоча-сялянскай Чырвонай Арміі, служыў ваяром марскога аддзелу, удзельнічаў у бітвах з войскамі Юдзеніча і Калчака, быў паранены[1].

Па вайне да 1925 року Прывалаў камандаваў кулямётнымі зьвязам і ротай. У 1926 скончыў пяхотную школу ў Кіеве і да 1931 року камандаваў рознымі стралецкімі падпадзяленьнямі. Пасьля цягам двух гадоў Прывалаў служыў начальнікам штабу стралковага палку, і трох гадоў — ягоным камандзірам. У 1936—1937 роках ён быў памочнікам камандзіра дывізіі. У чэрвені 1938 прызначаны камандзірам 80-й стралковай дывізіі Кіеўскай асаблівай вайсковай акругі. 4 чэрвеня 1940 яму нададзенае званьне генэрал-маёра. У траўні 1941 скончыў Найвышэйшыя акадэмічныя курсы пры Вайсковай акадэміі Генэральнага штабу РСЧА, пасьля чаго атрымаў прызначэньне камандзірам 192-й горнастралковай дывізіі ў Кіеўскай асаблівай вайсковай акрузе[1].

У пачатку нямецка-савецкай вайны дывізія Прывалава змагалася на Паўднёва-Заходнім фронце, брала ўдзел у прыгранічным змаганьні і Кіеўскай абарончай апэрацыі. У апошняй дывізія трапіла ў атачэньне і зазнала вялікія страты. У жніўні 1941 року пры спробе выйсьці з атачэньня Прывалаў трапіў у нямецкі палон. Быў утрымліваны ў некалькіх нямецкіх канцэнтрацыйных лягерох. У пачатку траўня 1945 року Прывалаў быў вызвалены зь лягеру Вайсэнбург амэрыканскімі войскамі. Праз савецкую вайсковую місію па рэпатрыяцыі ў Парыжы быў перанакіраваны ў Маскву. Па праверцы ў ворганах НКУС 15 сьнежня 1945 быў арыштаваны і аддадзены пад суд. У 1950 року Вайсковай калегіяй Вярхоўнага Суду СССР прысуджаны да найвышэйшай меры пакараньня. Прысуд быў выкананы 31 сьнежня 1951 року. Пасьмяротна рэабілітаваны 18 сакавіка 1968[1].

Узнагароды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в Свердлов 1999. С. 139—142.
  2. ^ Приказ революционного военного совета Союза Советских Социалистических Республик по личному составу армии № 101. 23 февраля 1928 года. Москва. — М.: Центральная типография НКВМ, 1928. — С. 23. — 36 с. — 430 ас.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Свердлов Ф. Д. Советские генералы в плену. — М.: Изд-во фонда «Холокост», 1999. — 246 с. — 500 ас.