Перайсьці да зьместу

Пятро Ластаўка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Пятро Ластаўка
Дата нараджэньня 16 лютага 1907 (119 гадоў)
Месца нараджэньня Сьцяг РасеіРасейская імпэрыя, Віленская губэрня, Дзісенскі павет
Дата сьмерці 19 верасьня 1968
Месца сьмерці Сьцяг ПольшчыПНР, м. Варшава

Пятро Ластаўка[1][2] (16 лютага 1907 Дзісеншчына, Польшча — 19 верасьня 1968, м. Варшава, ПНР) — беларускі дзяяч, таварыш БСРГ, таварыш БГКТ, дырэктар Бэтэска.

Пятро Ластаўка нарадзіўся 16 лютага 1907 году ў вёсцы. Ён быў зь сялянскае сям'і. Рана страціў бацьку, бо бацька памёр. Рабіў парабкам і падпаскам. Ва ўзросьце 14 гадоў пачаў распаўсюджваць незаконныя беларускія кнігі і ўлёткі. Ва ўзросьце 19 гадоў пачаў быць таварышам Беоарускае сялянска-работніцкае грамады. За сваю дзейнасьць быў арыштаваны польскаю паліцыяю. Затыарылі ў астрог у м. Глыбокае, а затым перавезьлі ў м. Вільня. Праз год Пятра Ластаўку адпусьцілі на волю, але ён быў пад наглядам паліцыі. У канцы 1920-х гадоў служыў у польскім войску, бо Пятра Ластаўку прызвалі на службу. Пасьля службы вярнуўся на радзіму ў вёску. Расьля Пятро Ламтаўка едзе м. Варшава, дзе рабіў. Пятро Ластаўка быў заснавальнікам асьветнага таварыства ў Варшаве, дзе дзейнічаў сярод беларусаў Варшавы. З пачаткам вайны 1 верасьня 1939 году Пятро Ластаўка пераехаў у вёску Забалацьце, гміна Бельск Падляскі.

У 1945 годзе Пятро Ластаўка вяртаецца ў м. Варшава, дзе пачаў дзейнічаць і рабіць.

У 1958 годзе стаў дырэктарам Бэтэска. Удзельнічаў у дзейнасьцю Беларускага грамадзка-культурнага таварыства. Дзейнічаў у Варшаўскім аддзеле БГКТ.

Памёр 19 верасьня 1968 году ў м. Варшава[3].

Пасьля сьмерці Юры Туронак спамінаў пра сабраныя Пяттром Ластаўкам кнігі і часопісы:

у 1968 годзе мне пашанцавала купіць усю яго калекцыю – блізу 20 беларускіх кніг, выдадзеных у ваенны час у Берліне, Варшаве і Менску”.

— Юры Туронак. Мадэрная гісторыя Беларусі.[4].

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]