Пётра Крачэўскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Пятро Крачэўскі»)
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Пётра Крачэўскі
Krechevsky.jpg
Першы прэзыдэнт БНР
сьнежань 1919 — 8 сакавіка 1928
Міністар фінансаў БНР
красавік 1918 — травень 1918
Папярэднік: Гелій Белкінд
Наступнік: Тодар Вернікоўскі
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 7 жніўня 1879(1879-08-07)
Кобрынскі павет, Расейская імпэрыя
Памёр: 8 сакавіка 1928(1928-03-08) (48 гадоў)
Прага, Чэхаславаччына
Партыя: Беларуская сацыялістычная грамада і Беларуская партыя сацыялістаў-фэдэралістаў
Адукацыя: Віленская духоўная сэмінарыя

Пё́тра Анто́навіч Крачэ́ўскі (таксама сустракаецца напісаньне Крэчэўскі[1][2][3], 7 жніўня 1879, Кобрынскі павет — 8 сакавіка 1928, Прага) — беларускі палітычны дзяяч, гісторык, трэці старшыня Рады БНР.

Скончыў Віленскую духоўную сэмінарыю ў 1917 г., пасьля чаго працаваў настаўнікам, банкаўскім службоўцам і служыў у войску.[4]

У сьнежні 1917 г. — дэлегат Першага ўсебеларускага зьезду, абраны ў склад ягонага выканаўчага камітэту[4].

З красавіка па травень 1918 — Міністар фінансаў БНР. У сьнежні 1919 году абраны прэзыдэнтам Рады БНР. Выконваў гэты абавязак да канца жыцьця[4].

На эміграцыі ў Празе стварыў Прадстаўніцтва Рады БНР, разгарнуў шырокую дыпляматычную дзейнасьць, наладзіў інфармаваньне заходнеэўрапейскіх краінаў пра становішча ў БССР і Заходняй Беларусі.

З 26 верасьня па 30 верасьня 1921 году склікаў Першую Нацыянальна-палітычную нараду беларускіх арганізацыяў з акупаванай бацькаўшчыны і з-за мяжы, якая асудзіла дамову ў Рызе і пацьвердзіла ідэалы незалежнасьці Беларусі. Крачэўскі дамогся ад ураду Чэхаславаччыны стыпэндыяў для беларускіх студэнтаў, стварыў Беларускі Архіў у Празе. У 1926 годзе выдаў палітычна-навуковы альманах «Замежная Беларусь».

Крачэўскі супрацьстаяў бальшавіцкаму ціску, скіраванаму на ліквідацыю Ўраду БНР. Прынцыпова не прызнаў легітымнасьці БССР.

Магіла Пётры Крачэўскага на Альшанскіх могілках у Празе

Пахаваны на Альшанскіх могілках у Празе.

Творы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Мандаты БНР (Даклад чытаны ў Беларускім Студэнцкім Клюбе ў Празе 16 студзеня 1926), «Бюлэтэнь Рады БНР» Прага 1926 №1, Перадрук — Спадчына, 1993, №1
  • Шэраг паэтычных і драматургічных твораў, эсэ й артыкулаў, прысьвечаных асобам і падзеям беларускай гісторыі, у тым ліку «Скарына і незалежнасьць»[4].

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Пётра Крачэўскісховішча мультымэдыйных матэрыялаў