Пятровічы (Расея)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Пятровічы
лац. Piatrovičy
Дата заснаваньня: 1403
Краіна: Расея
Суб’ект фэдэрацыі: Смаленская вобласьць
Муніцыпальны раён: Шумяцкі
Плошча: 1,25 км²
Насельніцтва (2007)
колькасьць: 265 чал.
шчыльнасьць: 212 чал./км²
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +7 48133
Паштовы індэкс: 216430
Нумарны знак: 67
Геаграфічныя каардынаты: 53°58′35″ пн. ш. 32°9′46″ у. д. / 53.97639° пн. ш. 32.16278° у. д. / 53.97639; 32.16278Каардынаты: 53°58′35″ пн. ш. 32°9′46″ у. д. / 53.97639° пн. ш. 32.16278° у. д. / 53.97639; 32.16278
Пятровічы на мапе Расеі
Пятровічы
Пятровічы
Пятровічы

Пятровічывёска ў Расеі, на левым беразе ракі Чорнай Немкі. Уваходзіць у склад Шумяцкага раёну Смаленскай вобласьці. Насельніцтва на 2007 год — 265 чалавек. Знаходзіцца за 21 км на паўночны захад ад Шумячаў.

Пятровічы — даўняе мястэчка гістарычнай Амсьціслаўшчыны, на этнічнай тэрыторыі беларусаў.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Плян мястэчка, 1910 г.

Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першы пісьмовы ўпамін пра Пятровічы датуецца 1450 годам сярод зямельных наданьняў вялікага князя Казімера[1]. Пад 1710 годам Пятровічы ўпершыню ўпамінаюцца як мястэчка Амсьціслаўскага ваяводзтва, уладаньне Валовічаў. У 1719 годзе зь мястэчка выплачвалася чопавае ў памеры 190 злотых.

Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772 год) Пятровічы апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Клімавіцкім павеце Магілёўскай губэрні. У 1783—1785 гадох у мястэчку было 60 двароў. Пятровічы мелі квартальную забудову, аснову якой складаў Рынак царквой Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла[2].

На 1887 год у Пятровічах было 132 дамы (63 хрысьціянскія і 69 юдэйскіх), дзейнічалі царква і малітоўны дом, працавалі гарбарня, вадзяны млын і фолюш.

Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Пятровічы абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала мястэчка разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1924 годзе Пятровічы не вярнулі БССР.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • XVIII стагодзьдзе: 1783—1785 гады — 288 чал.[3]
  • XIX стагодзьдзе: 1880 год — 1035 чал. (499 муж. і 536 жан.), зь іх 329 праваслаўных, 1 каталік і 705 юдэяў[4]
  • XX стагодзьдзе: 1998 год — 215 чал.[5]
  • XXI стагодзьдзе: 2007 год — 265 чал.

Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Славутасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Пятровічах захаваўся старажытны курган і рэшткі сядзібнага парку.

Страчаная спадчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Касьцёл
  • Сядзіба
  • Царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла (XVIII ст.)

Асобы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Айзэк Азімаў (1920—1992) — амэрыканскі біяхімік і пісьменьнік навуковай фантастыкі

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Мяцельскі А. Пятровічы // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2010 Т. 3. С. 382.
  2. ^ Мяцельскі А. Мястэчкі Мсціслаўскага ваяводства XVI—XVIII стст. // Гістарычна-археалагічны зборнік. Менск, 2008. № 23.
  3. ^ Мяцельскі А. Пятровічы // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2010 Т. 3. С. 383.
  4. ^ Krzywicki J. Pietrowicze // Słownik geograficzny... T. VIII. — Warszawa, 1887. S. 116.
  5. ^ Смоленская область: Энциклопедия в 2 т. / Редкол.: Г. С. Меркин (отв. ред.) и др. Т. 2: А—Я. — Смоленск: СПГУ, 2003.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]