Пятніцкае прадмесьце

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гэта састарэлая вэрсія гэтай старонкі, захаваная ўдзельнікам Kazimier Lachnovič (гутаркі | унёсак) у 01:57, 27 верасьня 2009. Яна можа істотна адрозьнівацца ад цяперашняй вэрсіі.
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

Пятніцкае прадмесьце, Пятніцкі канец — найстаражытнейшае прадмесьце Менску. Паводле зьвестак археаляґічных раскопак, гарадзкі пасад ўзьнік на гэтым месцы яшчэ ў XIIXIII стст.

На тэрыторыі Пятніцкага канца разьмяшчалася Пятніцкая царква (пэўна, ад яе і пайшла назва прадмесьця) і Пятніцкая вуліца.

Зь цягам часу частыя паводкі прымусілі жыхароў пакінуць гэтую нізінную мясьціну. Яна была адведзеная пад могілкі. Паступова дзялянка ўсё больш забалочвалася і ператваралася ў пустэчу. Пазьней татарскае насельніцтва заняло гэтыя землі пад агароды.

З XVI ст. гэтая мясьціна вядомая як Татарскае прадмесьце.[1]

Крыніцы

  1. ^ Татарская Слабада, Татарскае прадмесце, Татарскі канец // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, П15 2001. С. 552—553

Літаратура

  • Шыбека З. В., Шыбека С. Ф. Мінск: Старонкі жыцця дарэв. горада/ Пер. з рускай мовы М.Віжа; Прадмова С. М. Станюты. — Мн.: Полымя, 1994. — 341 с [1] асобн. арк. карт.: іл. ISBN 5-345-00613-X.
  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, П15 2001. — 576 с.: іл. ISBN 985-6302-33-1.