Пярнуская затока
Выгляд
| Пярнуская затока | |
| Pärnu laht | |
| Месцазнаходжаньне | Рыская затока Балтыйскага мора |
|---|---|
| Тып вадаёма | Затока |
| Этымалёгія | Пярну |
| Асноўныя рэкі | Пярну |
| Краіны вадазбору | Эстонія |
| Найб. глыбіня | 4-10 м |
| Салонасьць | 3-6‰ |
| Найб. тэмпэратура | +18°C |
| Найм. тэмпэратура | -1°C |
| Населеныя пункты | Пярну |
Пярнуская затока (па-эстонску: Pärnu laht) — паўночна-ўсходняя частка Рыскай затокі Балтыйскага мора каля берагоў Эстоніі.
Гэаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Затока ўваходзіць у сушу на 30 км, шырыня ля ўваходу складае 20 км, глыбіня — ад 4 да 10 мэтраў. Як і ў іншых месцах Рыскага заліву, берагі нізінныя, месцамі пясчаныя. Вада летам награваецца да 18°C, зімой яе тэмпэратура складае 0-1°C, са сьнежня па красавік затока скаваная лёдам. Салёнасьць 3-6 праміле[1].
У затоку ўпадае некалькі рэчак, найбольш буйная зь якіх рака Пярну. На затоцы месьціцца і горад-порт Пярну.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978.