Перайсьці да зьместу

Пэтэр Мадзяр

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Пэтэр Мадзяр
па-вугорску: Magyar Péter
16 ліпеня 2024 8 траўня 2026
Наступнік Csaba Bogdán[d]
з 22 ліпеня 2024
12 красавіка 2024 22 ліпеня 2024
з 9 траўня 2026
з 9 траўня 2026
Папярэднік Віктар Орбан
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся16 сакавіка 1981(1981-03-16) (45 гадоў)
Партыя
Адукацыя
Сужэнец Юдыт Варга[d][2]
Подпіс Выява аўтографу

Пэ́тэр Ма́дзяр (па-вугорску: Péter Magyar; 16 сакавіка 1981 году) — вугорскі палітык і праўнік, а таксама прэм’ер-міністар Вугоршчыны з траўня 2026 году[3]. Лідэр партыі Тыса. Ён прывёў сваю партыю да перамогі на парлямэнцкіх выбарах у Вугоршчыне ў 2026 годзе. У 2024 годзе стаў дэпутатам Эўрапейскага парлямэнту.

Раней быў сябрам партыі Фідэс, але сышоў зь яе ў 2024 годзе на тле скандалу з памiлаваньнем прэзыдэнткай Каталін Новак, выказаўшы глыбокую незадаволенасьць тым, як Фідэс кіруе краінай. 15 сакавіка 2024 году абвесьціў аб сваім жаданьні стварыць новую палітычную плятформу для тых, хто незадаволены як урадам, гэтак і апазыцыяй. Ачоліў раней невядомую партыю Тыса, хутка стаўшы найбольш вядомым лідэрам апазыцыі. Вызнае сябе як крытычны праэўрапейскі і кансэрватыўны лібэрал[4].

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]