Пэтэр Андрэас Мунк
Пэтэр Андрэас Мунк | |
Peter Andreas Munch | |
![]() | |
Нарадзіўся |
15 сьнежня 1810[1][2][3] Хрысьціянія[d], Нарвэгія |
---|---|
Памёр |
25 траўня 1863[1][2][3] (52 гады) Рым, Папская дзяржава[4] |
Навуковая сфэра | гісторыя |
Месца працы | Унівэрсытэт Осьлё |
Альма-матэр | Каралеўскі ўнівэрсытэт Фрэдэрыка |
Узнагароды і прэміі |
Пэ́тэр Андрэ́ас Мунк (па-нарвэску: Peter Andreas Munch; 15 сьнежня 1810, Хрысьціянія, Нарвэгія — 25 траўня 1863, Рым, Італія) — нарвэскі гісторык, вядомы сваімі працамі па сярэднявечнай гісторыі Нарвэгіі.
Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Нарадзіўся ў сям’і нарвэскага пастара Эдварда Сторма Мунка і Яганы Сафі Гофгаард. Дзядзька мастака Эдварда Мунка. Скончыў школу ў Шыене і Каралеўскі ўнівэрсытэт Фрэдэрыка.
Разам з Рудольфам Кейсэрам напісаў трохтомную працу «Старыя нарвэскія законы» пасьля двухгадовых дасьледаваньняў у Капэнгагене. У 1837 стаў лектарам па гісторыі ўнівэрсытэту Осьлё, з 1841 — прафэсар. У 1857 атрымаў грант на вывучэньне архіваў Рыму, дзе замешкаў у 1859—1861. Стаў адным зь першых не-каталікоў, дапушчаных у архівы Ватыкану. Па выніках дасьледаваньняў стварыў васьмітомную працу «Гісторыя нарвэскага народу». Па паўторным шляху ў Рым да сям’і памёр ад удару і пахаваны на пратэстанцкіх могілках Рыму.
Выбраныя творы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- «Norges, Sveriges og Danmarks Historie til Skolebrug» (1838)
- «Norges Historie i kort Udtog for de første Begyndere» (1839)
- «Nordens gamle Gude- og Helte-Sagn i kortfattet Fremstilling» (1840)
- «Verdenshistoriens vigtigste Begivenheder» (1840)
- «De nyeste Tiders Historie» (1842)
- «Fortegnelse over de mest befarede Landeveie og Reiserouter saavel mellem Stæderne, som Landdistricterne i Norge» (1846)
- «Det oldnorske Sprogs eller Norrønasprogets Grammatik» (з К. Р. Унгерам, 1847)
- «Underholdende Tildragelser af Norges Historie» (1847)
- «Nordmændenes Gudelære i Hedenold» (1847)
- «Det gotiske Sprogs Formlære» (1848)
- «Kortfattet Fremstilling af den ældste norske Runeskrift» (1848)
- «Om Skandinavismen» (1849)
- «Historisk-geographisk Beskrivelse over Kongeriget Norge (Noregsveldi) i Middelalderen» (1849)
- «Det norske Folks Historie» (1852—1863)
- «Om den saakaldte nyere historiske Skole i Norge» (1853)
- «Nordmændenes ældste Gude- og Helte-Sagn» (1854)
- «The Chronicle of Man and the Sudreys» (1860)
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ а б SNAC — 2010.
- ^ а б Norsk biografisk leksikon — Kunnskapsforlaget.
- ^ а б Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: плятформа адкрытых зьвестак — 2011.
- ^ а б Мунк Петер Андреас // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Пэтэр Андрэас Мунк — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Нарадзіліся 15 сьнежня
- Нарадзіліся ў 1810 годзе
- Нарадзіліся ў Осьлё
- Памерлі 25 траўня
- Памерлі ў 1863 годзе
- Памерлі ў Рыме
- Кавалеры ордэна Палярнай зоркі Швэцыі
- Нарвэскія гісторыкі
- Нарвэскія літаратары
- Выпускнікі ўнівэрсытэту Осьлё
- Чальцы-карэспандэнты Санкт-Пецярбурскай акадэміі навук
- Чальцы Гётынгенскай акадэміі навук
- Чальцы Прускай акадэміі навук
- Чальцы Нарвэскай акадэміі навук і літаратуры