Перайсьці да зьместу

Пэрын Ляфон

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Пэрын Ляфон
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзілася28 кастрычніка 1998(1998-10-28)[1][2] (27 гадоў)
Грамадзянства
Прафэсійная інфармацыя
Спэцыялізацыяфрыстайлістка
Узнагароды і мэдалі
кавалер ордэна Ганаровага Легіёну

Пэры́н Ляфо́н (па-француску: Perrine Laffont; 28 кастрычніка 1998 году) — француская фрыстайлістка, які спэцыялізуецца на могуле. Алімпійская чэмпіёнка.

Спартоўка ў 2015 годзе.

У веку 15-гадоў францужанка ўвайшла ў склад алімпійскай каманды на зімовых Алімпійскія гульні 2014 году ў Сочы, дзе стала наймаладзейшай фрыстайлісткай сярод усіх удзельнікаў. У спаборніцтвах магулістак Ляфон упэўнена пракрочыла празь першую кваліфікацыю, але ў першым фінальным раўндзе выбыла. У лютым 2016 году на этапе Кубка сьвету ў Сэмбоку атрымала першую перамогу ў кар’еры і паводле вынікаў сэзону стала трэцяй у заліку могулу. У наступным сэзоне спартоўка стала ўжо віцэ-чэмпіёнкай у заліку могулу. На чэмпіянаце сьвету 2017 году стала пераможцай у паралельным могуле і ўзяла срэбны мэдаль уласна ў могуле.

На зімовых Алімпійскіх гульнях 2018 году ў Пхёнчхане Ляфон выйграла першую кваліфікацыю, пасьпяхова прасунулася празь фінальныя раўнды і ў вырашальным спуску апярэдзіла на мінімальныя 0,09 сэкунды алімпійскую чэмпіёнку папярэдніх гульняў канадку Жустэн Дзюфур-Ляпуант і сама стала алімпійскай чэмпіёнскай. Спартоўка стала першай францужанкай, якая ўзяла алімпійскае золата ў могуле. У 2019 годзе ўпершыню стала пераможцай Кубка сьвету ў агульным заліку, а таксама абараніла свой тытул чэмпіёнкі сьвету ў паралельным могуле. Праз год зноў перамагла ў агульным заліку Кубка сьвету, а на чэмпіянатах сьвету 2021, 2023 і 2025 гадоў рабілася найлепшай у сьвеце ў могуле.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]