Перайсьці да зьместу

Пэрвайн

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Perwein
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Pero + Weine
Pero + Uuenna
Іншыя формы
Варыянт(ы) Пэрвэйн, Пярвойнь, Пярвон
Вытворныя формы Барвойн
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Пэрвайн»

Пэрвайн (Пэрвэйн, Пярвойнь) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Бэрвайн або Пэрвайн (Berwein, Perwein) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова -бер- (-бір-, -пер-) (імёны ліцьвінаў Бірын, Бірыбольд, Бэрвольд; германскія імёны Birin, Beribald, Berwoldus) паходзіць ад гоцкага baira[2], германскага bero 'мядзьведзь'[3], а аснова -вуйн- (-вун-, -вон-) (імёны ліцьвінаў Войнар, Войнат, Гервойна; германскія імёны Wunar, Voinot, Geruuni) — ад старагерманскага wunna, гоцкага wunands 'шчаснасьць, задаволенасьць', ісьляндзкага vænn 'прыемны', нямецкага gewohnt 'задаволены'[4] або ад асновы -він- (-вайн-)[5].

У ваколіцах Мэмэлю бытавала прозьвішча Berwein[6].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Jan Perwoyn (1667 год)[7]; Pierwoniszki (1744 год)[8]; Marianna Perwejn (1798 год)[9].

Первынь-Пярвойні і Пярвойні — літоўскія шляхецкія роды[10].

  1. ^ Gottschald M. Deutsche Namenkunde: Unsere Familiennamen nach ihrer Entstehung und Bedeutung. — Berlin, 2006. S. 101.
  2. ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 52.
  3. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 19.
  4. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
  5. ^ Schmittlein R. Toponymes finnois et germaniques en Lituanie // Revue internationale d’onomastique. Nr. 2, 1948. P. 102.
  6. ^ BERWEIN, Verein für Computergenealogie e.V. (CompGen)
  7. ^ Błaszczyk G. Herbarz szlachty żmudzkiej. T. 4. — Warszawa, 2015. S. 493.
  8. ^ Diecezja Wileńska, 1744, Pawet, 20 лютага 2011 г.
  9. ^ Dubinki, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
  10. ^ Літоўская шляхта, Генэалёгія Лычкоўскіх