Пэнці Халяпа
| Пэнці Халяпа | |
| фін. Pentti Holappa | |
| Асабістыя зьвесткі | |
|---|---|
| Нарадзіўся | 11 жніўня 1927 Юлікіімінкі |
| Памёр | 10 кастрычніка 2017 Хэльсінкі |
| Пахаваны | Хэльсінкі, могілкі Хіетаніемі |
| Сужэнец | Олі-Маці Ранімус |
| Літаратурная дзейнасьць | |
| Род дзейнасьці | Паэт, пісьменьнік, перакладнік, грамадзкі дзяяч |
| Гады творчасьці | 1950-2017 |
| Жанр | мадэрнізм[1] і паэзія[1] |
| Мова | фінская |
| Дэбют | 1950 |
| Значныя творы | Ystävän muotokuva (1998) |
| Узнагароды | |
| http://www.penttiholappa.net/ | |
Пэнці Халяпа (фін. Pentti Holappa; 11 жніўня 1927, Юлікіімінкі — 10 кастрычніка 2017, Хэльсынкі, Фінляндыя) — фінскі паэт, пісьменьнік і перакладнік[2].
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Пэнці Халяпа нарадзіўся 11 жніўня 1927 году ў Паўночнай Астработніі.
Сьціплага паходжаньня, ён працаваў на розных работах. Ён кіраваў антыкварнай крамай разам з сваім партнэрам Олі-Маці Ранімусам ў Хэльсынках.
Займаў пасаду міністра культуры па мандаце ад Сацыял-дэмакратычнай партыі Фінляндыі з 23 лютага 1972 году па 4 верасьня 1972 году[3].
З 1967 па 1968 год ён быў галоўным рэдактарам часопісу «Ajankohta»[3].
П. Халяпа – з маладосьці адкрыты гей. У 1953 годзе пазнаёміўся з Олі-Маці Ранімусам у 1953 годзе, пасьля чаго яны пачалі жыць разам да самай сьмерці. У 1950-я гады яны пэрыядычна жылі ў Францыі, дзе вывучылі францускай мовы[2].
П. Халяпа пахаваны на хэльсынскіх могілках Хіетаніемі побач з сваім мужам Олі-Маці Ранімусам.
Творчасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Пісьменьнік-самавук, ён апублікаваў каля пятнаццаці зборнікаў вершаў, шэсьць раманаў, некалькі эсэ, а таксама пераклаў Шарля Бадлера, П'ера Рэвэрдзі, Жан-Мары Гюстава Лё Клезіё, Клёда Сымона і Сэм'юэля Бэкета[2].
Пэнці Халяпастаў лічыцца паэтам паўсядзённай сучаснасьці.
У прозе вядомы як раманіст і навэліст. Ён атрымаў прэмію Finlandia ў 1998 годзе за раман "Ystävän muotokuva: Партрэт сябра"[4]. «Партрэт сябра» стаў ягоным галоўным творам, у ім ён спалучыў пачуцьцёвыя вобразы і адкрытую гомаэротыку. Твор выклікаў ажыятаж дзякуючы дакладнаму адлюстраваньню сэксуальных актаў.
Творы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Зборнікі паэзіі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]• Näkinkenkä soi. Uusia runoilijoita, Éditions Otava 1948
• Narri peilisalissa, Éditions Otava 1950
• Maan poika, WSOY 1953
• Lähellä, WSOY 1957
• Katsokaa silmiänne, WSOY 1959
• Matkaopas huomiseen. Neljä runoilijaa, WSOY 1960
• Valitut runot, WSOY 1977
• Viisikymmentäkaksi, WSOY 1979
• Pitkiä sanoja, WSOY 1980
• Vuokralla täällä, WSOY 1983
• Valaistu kaupunki Ruijan pimeydessä, WSOY 1985
• Savun hajua, WSOY 1987
• Keltainen viiri, WSOY 1988
• Maan päällä — taivaan alla. Kertovia runoja, WSOY 1991
• Sormenjälkiä tyhjässä, WSOY 1991
• Ankkuripaikka, WSOY, 1994
• Älä pelkää! WSOY 1997
• Rumpukalvolla, WSOY 1999
• Runot 1950—2000, WSOY 2000
• Norsun ääni, WSOY 2003.
Раманы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]• Yksinäiset, WSOY 1954
• Tinaa, WSOY 1961
• Perillisen ominaisuudet, WSOY 1963
• Pitkän tien kulkijat, WSOY 1976.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1 2 Biografiskt lexikon för Finland (шв.) — SLS.
- 1 2 3 Niemi, Juhani: ”Holappa, Pentti (1927–2017)”, Suomen kansallisbiografia, osa 4, s. 43–44. Helsinki: Suomalaisen Kirjallisuuden Seura, 2004, https://kansallisbiografia.fi/kansallisbiografia/henkilo/3992
- 1 2 Jyrki Kiiskinen, "Gardens of Life and Death", 13 Oct 201, Books from Finland, https://web.archive.org/web/20171013013104/http://neba.finlit.fi/booksfromfinland/bff/298/kiiskinen.htm
- ↑ Marija Skara, Finlandia-palkittu kirjailija Pentti Holappa on kuollut, Yleisradio, 12 Oktober 2017, https://yle.fi/a/3-9878729
- Афіцэры ордэна Мастацтваў і літаратуры
- Нарадзіліся 11 жніўня
- Нарадзіліся ў 1927 годзе
- Нарадзіліся ў Фінляндыі
- Фінскія паэты
- Фінскія літаратары
- Фінскія пісьменьнікі
- Фінскія перакладнікі
- Фінскія палітыкі
- Асобы Хэльсынкі
- Памерлі ў Хэльсынках
- Памерлі ў 2017 годзе
- Памерлі 10 кастрычніка
- Пахаваныя ў Хэльсынках
- ЛГБТ-літаратура
- ЛГБТ