Пэлямэдузавыя

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Пэлямэдузавыя
Helmeted Turtle 045.jpg
Афрыканская пэлямэдуза (Pelomedusa subrufa)
Клясыфікацыя
Царства Жывёлы
Тып Хордавыя
Кляса Паўзуны
Атрад Чарапахі
Падатрад Бакашыйныя чарапахі
Сямейства Пэлямэдузавыя
Бінамінальная намэнклятура
Pelomedusidae

Пэлямэдузавыя, пэлямэдузы (Pelomedusidae) — сямейства паўзуноў падатрада бакашыйных чарапах.

Вядома 5 родаў, 19 відаў. Пашыраны ў Паўднёвай Амэрыцы, Афрыцы, в-ве Мадагаскар. Жывуць у прэсных вадаёмах. Найбольш вядомая і буйная — арау, або тартаруга (Podocnemys expansa) з тропікаў Паўднёвай Амэрыкі.

Даўжыня панцыра ў самак да 80 см, маса цела да 50 кг; самцы драбнейшыя. Шыя карогкая, можа з галавой хавацца збоку пад панцырам, У брушным шчыце 11 касцявых пласьцінак.

Кормяцца дробнай рыбай, земнаводнымі, пладамі.

Адкладваюць больш за 100 яец.

Аб'ект промыслу.