Пхёнчхан (горад)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Пхёнчхан
Пхёнчхан
Краіна: Паўднёвая Карэя
Плошча: 116,31 км²
Насельніцтва (2016)
колькасьць: 9001 чал.
шчыльнасьць: 77,39 чал./км²
Часавы пас: UTC+9
Геаграфічныя каардынаты: 37°22′3″ пн. ш. 128°23′45″ у. д. / 37.3675° пн. ш. 128.39583° у. д. / 37.3675; 128.39583Каардынаты: 37°22′3″ пн. ш. 128°23′45″ у. д. / 37.3675° пн. ш. 128.39583° у. д. / 37.3675; 128.39583
Пхёнчхан на мапе Паўднёвай Карэі
Пхёнчхан
Пхёнчхан
Пхёнчхан
http://www.happy700.or.kr/index.happy?menuCd=DOM_000000110001003000

Пхёнчхан (па-карэйску: 평창읍, Pyeongchang-eup) — павятовы горад у правінцыі Канвандо, Паўднёвая Карэя. Адміністрацыйны цэнтар аднайменнага павету Пхёнчхан.

Геаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Горад знаходзіцца ў паўднёвай частцы правінцыі Канвандо на беразе ракі Пхёнчханган. Знаходзіцца за 115 км на паўднёвы ўсход ад цэнтру правінцыі Чхунчхон і за 180 км на ўсход ад Сэулу.

Эканоміка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мясцовыя віды дзейнасьці ўключаюць у сябе вытворчасьць тытуню, шоўку і мёду. Гэта таксама турыстычны курорт, дзе найбольш папулярны альпінізм і лыжныя віды спорту.

Спорт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Павет Пхёнчхан зьяўляецца сталіцай зімовых Алімпійскіх гульняў 2018 году. Тым ня менш, ні адна з падзеяў Алімпіяды ня будзе праходзіць у самім горадзе.