Ѱ
| Літара кірыліцы псі | |
| Ѱѱ | |
| ◄ Ѩ Ꙝ Ѭ Ѯ Ѱ Ѳ Ѵ Ѷ Ꙟ ► | |
| Зьвесткі | |
|---|---|
| Мова | Царкоўнаславянская мова |
| Тып | архаічная кірылічная літара, альфабэтны; |
| Гук | /ps/ |
| Назва ў Юнікодзе | cyrillic capital letter psi
cyrillic small letter psi |
| Юнікод | Ѱ: U+0470 ѱ: U+0471 |
| HTML | Ѱ: Ѱ, Ѱ ѱ: ѱ, ѱ |
| UTF-16 | Ѱ: 0x470 ѱ: 0x471 |
| URL-код | Ѱ: %D1%B0 ѱ: %D1%B1 |
| Разьвіцьцё | |
| |
| Іншае | |
| У сыстэме лічэньня | 700 |
| Кірунак пісьма | зьлева направа |
| усе сымбалі · лацінка · кірыліца · грэцкія · дыякрытыкі · валюты · дапамога | |
Ѱ, ѱ (псі; курсіў: Ѱ ѱ) — архаічная кірылічная літара[1], сёньня ўжываецца толькі ў царкоўнаславянскай мове[2].
Паходзіць ад грэцкай літары з такой жа назвай (Ψ ψ) і выкарыстоўвалася для яе замены ў словах, запазычаных з грэцкай мовы, а таксама для запісу лічбаў. Ѱ, як і ейны адпаведнік ў грэцкім альфабэце, пазначала лічбу 700. У глаголіцы падобная літара адсутнічала.
У старабеларускай мове ўжывалася для абазначэньня гуку «пс» амаль выняткова ў словах грэцкага паходжаньня, якія адносяцца да царквы (напрыклад, «псальма»). Яшчэ адно нярэдкае ўжываньне гэтай літары — у складзе частай у надпісах формулы «такі-то пісаў» (пьсалъ; гэта спрадвечнае слова магло запісвацца як ѱалъ, ѱлъ альбо нават проста ѱ пад тытлам).
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Згодна з школьнымі правіламі, складзенымі ў XVI—XVII стагодзьдзях, як, напрыклад, у граматыцы Мялеція Сматрыцкага, псі прызначалася для ўжываньня ў словах грэцкага паходжаньня, але зрэдку выкарыстоўвалася для напісаньня родных словаў, як і ўкраінскае ѱы (псы, «сабакі»)[3].
Псі была выключана з расейскай артаграфіі разам з ксі, амэгай і юсам у Грамадзянскім пісьме 1708 году, а таксама выключана зь іншых сьвецкіх моваў. Працягвае ўжывацца ў царкоўнаславянскай мове.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ^ Ѱ (Псі) Праверана 27 чэрвеня 2024 г.
- ^ Юс, от, кси, пси // Толковый словарь живого великорусского языка: в 4 т. / авт.-сост. В. И. Даль. — 2-е изд. — СПб.: Типография М. О. Вольфа, 1880—1882 (рас.)
- ^ Simovyč, V. and J.B. Rudnycky, «The History of Ukrainian Orthography», in Kubijovyč, Volodymyr ed. (1963), Ukraine: A Concise Encyclopædia, v 1. Toronto: University of Toronto Press. ISBN 0-8020-3105-6.